14 лiстапада 2019, Чацвер, 10:34
Добрая навіна
Рубрыкі

Галоўная рэдактарка «Хартыі-97» сустрэлася з міністрам замежных спраў Літвы

6
Галоўная рэдактарка «Хартыі-97» сустрэлася з міністрам замежных спраў Літвы
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС І НАТАЛЛЯ РАДЗІНА

На сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус сустрэўся сёння ў Вільні з галоўнай рэдактаркай сайта Charter97.org Наталляй Радзінай. На сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі падчас так званых парламенцкіх выбараў, а таксама ўмовы працы беларускіх незалежных медыя, між іншым - сайта «Хартыя-97». Акрамя таго, міністра цікавіла становішча спраў з уводам у эксплуатацыю беларускай АЭС, бяспека якой выклікае сур'ёзную занепакоенасць у нашых суседзяў.

«Я вельмі ўдзячная міністру Лінасу Лінкявічусу за магчымасць адкрыта і шчыра абмяркоўваць праблемы, што хвалююць сёння беларусаў. Салідарнасць літоўскага ўрада падтрымлівае і натхняе. У Літве добра разумеюць, як пытанні бяспекі цесна звязаны з пытаннямі дэмакратыі і правоў чалавека», - сказала Наталля Радзіна.