25 красавiка 2024, Чацвер, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ абмеркавалі БелАЭС

9
У ЕЗ абмеркавалі БелАЭС

ЕЗ паставіць пагадненне аб партнёрстве з Менскам у залежнасць ад АЭС у Астраўцы.

Еўразвяз будзе гатовы падпісаць новы дакумент пра ўзаемаадносіны з Беларуссю (так званыя «Прыярытэты партнёрства») толькі ў выпадку дасягнення дамоўленасці што да Беларускай атамнай электрастанцыі (БелАЭС), якая будуецца ў Астраўцы. Пра гэта, як паведамляе карэспандэнт DW, заявіў цяперашні еўракамісар у палітыцы суседства і пытанняў пашырэння Ёханэс Хан, выступаючы на пасяджэнні камітэта Еўрапарламента ў замежных справах у Брусэлі ў чацвер, 7 лістапада.

Асноўнай тэмай пасяджэння стала будучыня пашырэння Еўразвязу, аднак еўрадэпутаты спыталі Хана і пра адносіны з Беларуссю. «Наша мэта - завяршыць, нарэшце, працу над «Прыярытэтамі партнёрства». У гэтым выпадку вынік залежыць ад таго, ці знойдзем мы развязанне што да АЭС у Астраўцы», - заявіў еўракамісар.

Як вядома, Брусэль і Менск вядуць перамовы аб дакуменце пад назвай «Прыярытэты партнёрства». У Еўразвязе заяўляюць, што гэта пагадненне, закліканае стварыць новыя рамкі для ўзаемадзеяння, азначаюць «новы этап» у стасунках з Беларуссю.

Будаўніцтва АЭС у Беларусі выклікае незадаволенасць у Літве, бо станцыя знаходзіцца за 50 кіламетраў ад яе сталіцы Вільні. Першы энэргаблок БелАЭС плануюць запусціць у 2020 годзе.

У наступнай Еўракамісіі Ёханэс Хан атрымае іншы партфель, а палітыкай суседства будзе займацца іншы еўракамісар. Зрэшты, чакаць змены пазіцыі ЕЗ у пытанні «прыярытэтам партнёрства» і БелАЭС не варта, бо замежную палітыку ЕЗ вызначаюць яго дзяржавы-сябры, якія прымаюць рашэнні аднагалосна.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках