19 красавiка 2024, Пятніца, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі шукаюць уладальніка джэкпоту

8
У Беларусі шукаюць уладальніка джэкпоту

Шчасліўчык узяў удзел у розыгрышы латарэі ў адной з кропак Берасця.

Пошукі пераможцы латарэі - забава не менш захапляльная, чым сама латарэя. Нядаўна усёй краінай шукалі чалавека, які выйграў амаль 4 млн. Сёння супрацоўнікі кампаніі «Спорт-пары» шукаюць, каму б аддаць чарговы джэкпот. Сума атрымалася меншая - 84 тысячы рублёў, паведамляе «Онлайнер».

Розыгрыш 1394-га тыражу латарэі «Спортлато 5 з 36» адбыўся ўчора, 6 лістапада. Вядома, што пераможца самастойна выбраў лікі (33, 1, 21, 11, 19) у адным з пунктаў Берасця. Хто ён, пакуль невядома, чакаюць, што адгукнецца.

У менскім офісе «Спорт-пары» пераможцу з чэк-прагнозам чакаюць больш за 84 тысячы рублёў. Гэтая сума будзе выплачана цалкам (выйгрышы ў электронных інтэрактыўных гульнях не абкладаюцца падаткамі).

Джэкпот менавіта ў гэтай латарэі («Спортлато 5 з 36») здараліся раней 44 разы, максімальны - 591 954 рубля - выпаў 17 сакавіка 2019 года.

У кампаніі кажуць, што за апошнія 10 месяцаў пераможцам выплачана больш за 19 млн рублёў. Арганізатары латарэі ўдакладнілі, што джэкпот часта выпадаюць на стаўкі, зробленыя ўдзельнікамі ў дні нараджэння ці напярэдадні святаў. Напрыклад, у 2017 годзе джэкпот сумаю 225 тысячы рублёў выйграла пенсіянерка са Слуцкага раёна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках