25 красавiка 2024, Чацвер, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы зафіксавалі самы нізкі ўзровень беспрацоўя за апошнія 30 гадоў

1
У Польшчы зафіксавалі самы нізкі ўзровень беспрацоўя за апошнія 30 гадоў

Колькасць беспрацоўных зменшылася ў 14-ці ваяводствах Польшчы.

Беспрацоўе ў Польшчы ў кастрычніку было на ўзроўні 5,1 працэнта, гэта значыць не змянілася з верасня, заявіла Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі.

Пра гэта паведамляе «Польское радио».

Віцэ-міністр Станіслаў Швед паведаміў, што ў канцы кастрычніка ва ўсёй Польшчы было 841,9 тысячы беспрацоўных. У параўнанні з канцом верасня - гэта на 9,3 тысячы чалавек менш. Колькасць беспрацоўных зменшылася ў 14-ці ваяводствах. Больш за ўсё - у Сілезскім, Любускім, Лудзскім і Мазавецкім.

Колькасць вакансій, якія працадаўцы апублікавалі ва ўпраўленнях працы, у кастрычніку перавысіла 111 000. У параўнанні з вераснем, гэта рост на 0,4 працэнта. «Я думаю, гэтыя звесткі сведчаць пра добрую або вельмі добрую сітуацыю на рынку працы. Лідарам па самым нізкім узроўні беспрацоўя зараз з'яўляецца Велікапольша - 2,8 працэнта. На процілеглым полюсе - Вармінска-Мазурскае ваяводства - 8,6 працэнта. Гэта значыць розніца паміж ваяводствамі памяншаецца», - сказаў віцэ-міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі.

Палітык дадаў, што ў кастрычніку ўзровень беспрацоўя ў Польшчы быў самым нізкім за апошнія 30 гадоў.

Паводле ацэнак Нацбанка Польшчы, украінскія кадры забяспечваюць 0,3-0,9% росту ВУП краіны штогод.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках