19 красавiка 2024, Пятніца, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінец Вернідуб узначаліў салігорскі «Шахцёр»

1
Украінец Вернідуб узначаліў салігорскі «Шахцёр»
ЮРЫ ВЕРНІДУБ

Юры Вернідуб быў два разы прызнаны трэнерам года ва Украіне.

7 лістапада на УТВ «Жемчужина» ў якасці галоўнага трэнера футбалістам салігорскага «Шахцёра» прадстаўлены Юрый Вернідуб.

У сувязі з працэдурай атрымання дазволу на працу ў Беларусі Вернідуб не можа быць заяўлены на матч найбліжэйшага тура вышэйшай лігі. Выконваць абавязкі галоўнага трэнера ў матчы са «Славіяй» будзе Сяргей Нікіфарэнка, - паведамляе сайт «жоўта-чорных».

Юрый Вернідуб нарадзіўся 22 студзеня 1966 у Жытоміры (Украіна).

Дэбютаваў у прафесійным футболе ў другой лізе СССР - у жытомірскім «Спартаку» ў 1983 годзе. Гуляў за такія каманды, як «Колас» (Нікапаль, СССР, Д2), «Прыкарпацце» (СССР, Д3), «Металург» (Запарожжа, СССР, Д2 і Д1 / Украіна, Д1), «Кемінцар» (Нямеччына, Д2 ), «Тарпеда» (Запарожжа, Украіна, Д1). Завяршыў гульнявую кар'еру ў «Зеніце» (Расея, Д1), з якім выйграў Кубак Расеі-1998/99.

У 2001 годзе Вернідуб пачаў трэнерскі шлях у штабе Мірона Маркевіча ў Запарожскім «Металургу». Самастойна стаў працаваць у «Зары» ў 2011-м. На пасадзе галоўнага трэнера луганскай каманды спецыяліст выходзіў у фінал Кубка Украіны (2015/16), станавіўся бронзавым прызёрам украінскай прэм'ер-лігі (2016/17), двойчы ўдзельнічаў у групавым этапе Лігі Еўропы УЕФА (2016/17, 2017/18).

Юрый Вернідуб быў два разы прызнаны трэнерам года ва Украіне (2016, 2018).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках