24 красавiка 2024, Серада, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы - пра сустрэчу з NEXTA: Пара збірацца, народ! Надвор'е будзе добрым

9
Беларусы - пра сустрэчу з NEXTA: Пара збірацца, народ! Надвор'е будзе добрым

Вядомы блогер правядзе заўтра сустрэчу з фанамі ў цэнтры Менска.

Самы папулярны беларускі блогер Сцяпан Святлоў (NEXTA) анансаваў сустрэчу з падпісантамі. Сустрэча адбудзецца 8 лістапада а 18:00 на плошчы Свабоды ў Менску.

Карыстальнікі Charter97.org пракаментавалі ініцыятыву блогера:

«Сябры, давайце збяромся ўсе разам заўтра! Жыве Беларусь!».

«Трэба ісці абавязкова! Думаю, заўтра будзе вельмі шмат людзей! А тым часам фільм ад Сцяпана ўжо другі тыдзень дагэтуль у трэндах і толькі ў ютубе яго паглядзела больш за 1 500 000 чалавек».

«Цудоўна!!! Так крок за крокам людзі будуць прачынацца».

«Час збірацца, Народ!!! Надвор'е будзе добрым».

Колькасць тых, хто сабраўся павінна вымярацца, як мінімум, тысячамі людзей! А лепш - дзясяткамі тысяч! Тады ўлада рэальна будзе напалоханая!»

Нагадаем, відэастудыя X97 запісала з аўтарам канала NEXTA 27-хвіліннае інтэрв'ю. Вы атрымаеце адказы на мноства пытанняў, а галоўнае - даведаецеся масу прычын, каб прыйсці на сустрэчу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках