19 красавiка 2024, Пятніца, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Жукоўскі: Ніхто не мог падумаць, што ў чэмпіянаце Беларусі будзе супрацьстаянне двух волатаў – Глеба і Мілеўскага

3
Віталь Жукоўскі: Ніхто не мог падумаць, што ў чэмпіянаце Беларусі будзе супрацьстаянне двух волатаў – Глеба і Мілеўскага
ВІТАЛЬ ЖУКОЎСКІ
ФОТА: FCISLOCH.BY

Будзе цікава.

Галоўны трэнер "Іслачы" Віталь Жукоўскі расказаў пра супрацьстаянне хаўбека ягонай каманды Аляксандра Глеба і форварда берасцейскага "Дынама" Арцёма Мілеўскага, паведамляе pressball.by:

– Ніхто не мог падумаць некалькі гадоў таму, што ў чэмпіянаце Беларусі будзе такое супрацьстаянне двух волатаў. Двух, я мяркую, выхаванцаў беларускага футбола. І з вялікімі імёнамі, якія нешта зрабілі на еўраарэне вялікае. Так што будзе цікава.

Зноў жа хачу, каб заўзятары прыходзілі, атрымлівалі кайф у любое надвор'е. Хоць надвор'е, мне здаецца, будзе камфортным для гэтага матчу. Усё для гэтага ёсць. Так што засталося дзвюм камандам паказаць добры і якасны футбол, – адзначыў Жукоўскі ў інтэрв'ю прэс-службе "Іслачы".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках