19 красавiка 2024, Пятніца, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трампа абавязалі выплаціць $ 2 мільёны

4
Трампа абавязалі выплаціць $ 2 мільёны
ФОТА: JIM LO SCALZO / EPA

Гэта звязана з парушэннямі ў дзейнасці ягонага дабрачыннага фонду.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абавязаны выплаціць шэрагу некамерцыйных арганізацый 2 млн даляраў за выкарыстанне свайго фонду Trump Foundation у палітычных мэтах. Такую пастанову суд у Нью-Ёрку вынес у чацвер, 7 лістапада. Суддзя мяркуе, што кіраўнік дзяржавы незаконна выкарыстаў дабрачынны фонд для прасоўвання ўласных палітычных і справавых інтарэсаў, паведамляе dw.com.

Генеральная пракурорка Нью-Ёрка падала пазоў летам 2018 года. Трамп і трое ягоных дзяцей парушылі заканадаўства пра фінансаванне выбарчых кампаній, гаварылася ў заяве. Так, сабраныя з дапамогай фонду 2,8 млн даляраў былі надалей выкарыстаныя ў прэзідэнцкай гонцы 2016 года, сцвярджала пазоўніца. Паводле яе версіі, частку грошай Трамп выдаткаваў на асабістыя патрэбы, урэгуляванне судовых спрэчак і рэкламу належных яму аб'ектаў нерухомасці. У снежні 2018 года Трамп пагадзіўся зачыніць фонд.

Сам прэзідэнт Злучаных Штатаў у адказ заявіў, што з'яўляецца "адзіным чалавекам у гісторыі, здольным перадаваць буйныя сумы на дабрачыннасць, не налічаючы пры гэтым выдаткі, і зазнае нападкі дробных палітыкаў у штаце Нью-Ёрк". "Усё, што ў іх (следства. – Рэд.) атрымалася знайсці – неверагодна эфектыўная філантропія і некалькі невялікіх тэхнічных парушэнняў – напрыклад, адсутнасць пратаколаў пасяджэнняў кіраўніцтва", гаворыцца ў заяве кіраўніка дзяржавы ў яго мікраблогу Twitter. Пры гэтым прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што "шчаслівы" будзе ахвяраваць яшчэ 2 мільёны даляраў некалькім дабрачынным арганізацыям.

Трамп страчвае пазіцыі ў спісе Forbes

Між тым прэзідэнт Злучаных Штатаў значна пагоршыў сваю пазіцыю ў рэйтынгу найбагацейшых амерыканцаў, штогод публікаваным часопісам Forbes. Кіраўнік дзяржавы займае ў новым спісе 275-е месца, што на 16 пазіцый ніжэй, чым год таму. А з пачатку свайго прэзідэнцтва Трамп страціў 119 радкоў.

Forbes ацэньвае ягоную маёмасць на 3,1 млрд даляраў. Прыбытак кіраўніка дзяржавы ад ліцэнзійных угодаў у галіне нерухомасці склаў сёлета 80 млн даляраў. Гэта прыкладна ўдвая менш, чым у 2018-м.

У студзені Трамп апавёў пра вялікія фінансавыя страты за час свайго прэзідэнцтва. Гаворка ідзе пра "неверагодныя лікі", заявіў кіраўнік дзяржавы ў інтэрв'ю The New York Times. Пры гэтым прэзідэнт падкрэсліў, што любіць сваю працу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках