19 красавiка 2024, Пятніца, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO ўзмоцніць свае пазіцыі ў рэгіёне Паўночнага мора і Ла-Манша

1
NATO ўзмоцніць свае пазіцыі ў рэгіёне Паўночнага мора і Ла-Манша

Дамову падпісалі кіраўнікі ваенна-марскіх сілаў Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Францыі, Бельгіі і Нідэрландаў.

NATO збіраецца ўмацоўваць свае пазіцыі ў рэгіёне Паўночнага мора і Ла-Манша, каб быць гатовым адбіць пагрозу з Расеі, паведамляе dw.com.

Адпаведныя палажэнні змешчаныя ў дамоўленасці, падпісанай у чацвер, 7 лістапада, кіраўнікамі ваенна-марскіх сілаў (ВМС) Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Францыі, Бельгіі і Нідэрландаў у Гамбургу.

У дакуменце замацаваная мэта – развіваць ваеннае супрацоўніцтва названых дзяржаваў-чальцоў Паўночнаатлантычнага альянсу ў рамках кансультацыйнага органа NATO – Channel Committee (CHANCOM), адзначае інфармагенцтва dpa.

Гэты камітэт быў створаны ў часы халоднай вайны ў структуры Галоўнага камандавання аб'яднаных узброеных сілаў NATO ў зоне праліва Ла-Манш для таго, каб гарантаваць бяспеку шляхоў забеспячэння еўрапейскіх хаўруснікаў з боку ЗША. Пасля падзення жалезнай заслоны і скасавання камандавання альянсу ў зоне Ла-Манша CHANCOM стаў чыста кансультацыйным органам, чальцамі якога з'яўляюцца кіраўнікі ВМС асобных краінаў.

Аднак, як падкрэсліваецца ў заяве, якая суправаджала падпісанне 7 лістапада дамоўленасці, за мінулыя гады стратэгічная сітуацыя ў Еўропе змянілася. Асобныя дзяржавы і недзяржаўныя акторы ўсё часцей ставяць існы міжнародны парадак перад новымі выклікамі. "Іх дзеянні накіраваныя на тое, каб аслабіць узаемную падтрымку нашых дэмакратычных таварыстваў", – гаворыцца ў дакуменце.

Як падкрэсліў інспектар (камандавальнік. – Рэд.) ВМС Нямеччыны, віцэ-адмірал Андрэас Краўзэ (Andreas Krause), які з'яўляецца ў 2019 годзе старшынёй CHANCOM, свабодныя марскія шляхі да чатырох найбуйнейшых марскіх партоў Еўропы – Ратэрдама, Антвэрпэна, Гамбурга і Бремерхафена – маюць вызначальную ролю ў гарантаванні бяспекі і росквіту Еўропы. Акрамя таго, гэтыя парты з'яўляюцца "брамай да Балтыйскага мора", што таксама тлумачыць іх вялікае стратэгічнае значэнне для абароны NATO, указаў Краўзэ.

Кажучы пра тое, наколькі разнастайнымі сталі сёння пагрозы, віцэ-адмірал, з аднаго боку, успомніў пра анэксію Крыма Расеяй у 2014 годзе, а з другога, звярнуў увагу на тое, што "закласці міны сёння можа хто заўгодна". "Менавіта таму так важна, каб у нас было дакладнае ўяўленне пра тое, наколькі вольныя і бяспечныя нашы марскія шляхі", – заявіў Краўзэ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках