19 красавiка 2024, Пятніца, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску запатрабавалі зачыніць берасцейскі завод АКБ

У Віцебску запатрабавалі зачыніць берасцейскі завод АКБ

Агітацыйны пікет правёў апазіцыйны кандыдат у дэпутаты Аляксей Гаўруцікаў.

7-га лістапада каля піраміды «Марка-сіці» ў Віцебску агітацыйны пікет правёў кандыдат у дэпутаты ў Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18, сябра Партыі БНФ і Руху «За Свабоду» Аляксей Гаўруцікаў. Падчас пікету Гаўруцікаў выказаў салідарнасць з берасцейскімі выбарнікамі ў іх барацьбе супраць будаўніцтва небяспечнага для горада акумулятарнага завода, піша «Вiцебская Вясна».

«Далоў самавольства чыноўнікаў і аблвыбаркам у Берасці! Забараніць пабудову акумулятарнага завода! Спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС», – заклікаў мінакоў Аляксей Гаўруцікаў.

Пікет прайшоў спакойна, за ім назіралі прадстаўнікі АБСЭ з Чэхіі і Расеі.

Вечарам Аляксей Гаўруцікаў разам з даверанымі асобамі правёў сустрэчу з выбарнікамі ў актавай зале сярэдняй школы №46, якая знаходзіцца ў мікрараёне Білева. На сустрэчы прысутнічалі мясцовыя настаўнікі і некалькі гараджанаў.

Настаўнікаў найбольш цікавіла пытанне якаснай і даступнай медыцыны, якое яны ўздымалі некалькі разоў. Спаслаўшыся на дакляраваны ў праграме кандыдата «пераход да страхавой медыцыны», папрасілі растлумачыць, як у гэтым выпадку будуць абслугоўвацца малазабяспечаныя прадстаўнікі насельніцтва. Аляксей Гаўруцікаў патлумачыў, што пераход да страхавой медыцыны будзе паступовым, а для пенсіянераў і малазабяспечаных захаваецца дзяржаўная медыцына.

Як мяркуе сам кандыдат у дэпутаты, размова атрымалася канструктыўнай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках