19 красавiка 2024, Пятніца, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэахіт: У Калумбіі котка гераічна выратавала немаўля

9
Відэахіт: У Калумбіі котка гераічна выратавала немаўля

Жывёла прадухіліла падзенне маляняці з лесвіцы.

У Калумбіі хатняя котка выратавала ад смерці гадавалае немаўля, піша «Народная Воля» са спасылкай на Metro.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Багата. 27-гадовая Дыяна Ларэна Альварэс выйшла з дому, пакінуўшы малога сына Самуэля ў ложку.

Калі маці вярнулася дадому, то ўбачыла, што дзіця выбралася і поўзае па падлозе. Жанчына надумала даведацца, як у малога гэта атрымалася, і паглядзела запіс камеры відэаназірання.

Высветлілася, што хатняя котка з мянушкай Гатубела выратавала дзіцяці жыццё. Калі маляня накіравалася да крутых прыступак, якія вядуць на першы паверх, жывёла скочыла на дзіця. Котка была перашкодай на дарозе дзіцяці да таго часу, пакуль яно не павярнула ў іншым кірунку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках