17 красавiка 2024, Серада, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шаўчук прапанаваў Пуціну замест Кубы і Венесуэлы дараваць пазыкі расейцам

24
Шаўчук прапанаваў Пуціну замест Кубы і Венесуэлы дараваць пазыкі расейцам
ЮРЫ ШАЎЧУК

Паводле падлікаў музыкі, на спісанне крэдытаў дастаткова $40 мільярдаў.

Лідар расейскага гурта ДДТ Юры Шаўчук выступіў за спісанне крэдытных пазык жыхарам Расеі. З падлікаў музыкі, на гэта спатрэбіцца 40 млрд рублёў, распавёў Шаўчук у інтэрв'ю парталу Yle.fi.

«Наш урад пазыкі даруе Паўночнай Карэі, Венесуэле, Кубе, усім, карацей. Там сорак мільярдаў, там дваццаць. А мы цяпер прапануем нашаму ўраду дараваць дробныя крэдыты да мільёна рублёў нашаму народу, - адзначыў музыка. - Гэтыя крэдыты душаць людзей, яны як на круку. Хай кіраўніцтва краіны хоць адзін раз да народа павернецца».

З падлікаў Шаўчука, на спісанне крэдытаў дастаткова 40 млрд.

Лідара гурта ДДТ папрасілі таксама выказаць пажаданні жыхарам Фінляндыі. Музыка сышоў ад адказу і заявіў, што фіны і без таго жывуць у «нядрэннай краіне», дзе для грамадзян «шмат зроблена».

Расейскі ўрад рэгулярна даруе пазыкі розным краінам. Так, у кастрычніку Уладзімір Пуцін пад воплескі паведаміў аб спісанні $20 млрд дзяржавам Афрыкі. Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў патлумачыў, што Расея такім чынам адкрыла шлях для працы сваіх кампаній на кантыненце.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках