13 лiстапада 2019, Серада, 3:56
Добрая навіна
Рубрыкі

У «Нафтагазе Украіны» адказалі на ўмовы Расеі цытатай з Булгакава

7
У «Нафтагазе Украіны» адказалі на ўмовы Расеі цытатай з Булгакава

Пачаць дачыненні паміж дзвюма кампаніям «з чыстага ліста» не атрымаецца.

«Рукапісы не гараць», - адказаў выканаўчы дырэктар украінскага «Нафтагаза» на прапанову кіраўніка расейскага «Газпрома» пачаць усё з чыстага ліста. Прапанову пачаць усё з нуля кіраўнік расейскай кампаніі Аляксей Мілер выставіў яшчэ ў студзені 2019 года, паведамляе РБК.

Наяўнасць неўрэгуляваных судовых спрэчак паміж «Газпромам» і «Нафтагазам Украіны» і адсутнасць пагаднення аб закупках расейскага газу не можа перашкодзіць укладанню новага кантракту на яго транзіт у Еўропу. Пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар «Нафтагаза Украіны» Юрый Вітрэнка.

З ягоных слоў, новы транзітны кантракт «Газпром» мусіць укладаць не з «Нафтагазам», а з незалежным аператарам газатранспартнай сістэмы (ГТС).

«Гэта значыць, калі «Газпром» і палітычнае кіраўніцтва Расеі сапраўды хочуць пачаць стасункі ў транзіце з чыстага ліста паперы, то кантракт з адасобленым аператарам - гэта менавіта такі варыянт», - напісаў Вітрэнка на сваёй старонцы ў сетцы Facebook.