20 красавiка 2024, Субота, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна гатовая да пераходу на ID-карты замест пашпартоў-кніжак

8
Украіна гатовая да пераходу на ID-карты замест пашпартоў-кніжак

Прыхільнікам пераходу з'яўляецца прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны гатовая да пераходу на ID-карты і чакае адпаведных змяненняў у заканадаўства.

Пра гэта ў інтэрв'ю сensor.net сказала першая намесніца кіраўніка Дзяржаўнай міграцыйнай службы Наталля Навуменка.

"Украіна - адна з нешматлікіх краін, якая мае поўны цыкл вырабу дакументаў. Мы ўсё вырабляем практычна на адным дзяржаўным прадпрыемстве ўнутры краіны, тады як многія краіны заказваюць паслугі для вырабу пашпартоў за мяжой. І я мяркую, што гэта - вялікае стратэгічнае дасягненне, бо гаворка ідзе аб абароне персанальных звестак, а таксама аб незалежнасці дзяржавы ад усіх вонкавых фактараў, якія могуць перашкодзіць грамадзянам Украіны атрымаць пашпарты", - сказала яна.

На пытанне, наколькі Украіна гатовая да поўнага пераходу на ID-карты замест пашпартоў-кніжак, намесніца кіраўніка службы адзначыла:

"Мы абсалютна гатовыя, была б на тое палітычная воля. Мы ведаем, як тэхнічна дзейнічаць у выпадку, калі будуць унесеныя змены ў закон, зрабіць абавязковым абмен пашпарта-кніжачкі на ID-карту. Гэта сапраўды будзе вельмі зручна. Таму што ID-карты абароненыя. Мы яшчэ не сустракаліся з падробкамі, але агулам значна складаней падрабіць ID, чым пашпарт-кніжачку. І карта дае досыць шмат магчымасцяў, бо на ёй ёсць чып, дзе можа быць запісаная ўсякая інфармацыя.

ID-карта можа аб'яднаць шмат адміністрацыйных паслуг, якія чалавек будзе атрымліваць у іншых органах. У тым ліку, калі там будзе лічбавы подпіс і ўсё, што заўгодна - на чыпе месца дастаткова. Бо калі мы гаворым пра развіццё электронных сэрвісаў, то гэта ўнікальная магчымасць, бо электронная база ўжо ёсць. Гэта шлях да дыстанцыйнага атрымання грамадзянінам адміністрацыйных паслуг без неабходнасці наведваць органы дзяржаўнай улады".

Навуменка адзначыла, што палітычная воля з нагоды поўнага пераходу на ID-карты ёсць у прэзідэнта.

"...Ёсць падобныя даручэнні ўсім органам. Гаворка ідзе пра такія амбіцыйныя праекты як "Е-малыш" і "ID-14". Цяпер працуем над удасканаленнем прававой базы, тэхнічнымі магчымасцямі ўсіх органаў, каб можна было правесці зверку ўсіх баз звестак усіх органаў, выйсці на адзіную базу і запускаць усе гэтыя паслугі для максімальнага палягчэння доступу грамадзян да электронных сэрвісаў і паслуг. Але гэта працэс рэвалюцыйны, бо неабходна мяняць і адаптаваць заканадаўства", - удакладніла яна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках