21 лiстапада 2019, Чацвер, 4:53
Праўда пра «выбары»
Рубрыкі

Беларусбанк выкупіць частку акцый «Белшыны»

15
Беларусбанк выкупіць частку акцый «Белшыны»
Фота: tut.by

Буйны банк краіны папоўніць абаротны капітал прадпрыемства.

Цяпер статутны фонд «Белшыны» сфармаваны з 129,9 млн акцый. Усе яны знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы. Нядаўна стала вядома пра тое, што плануецца выпусціць 23,7 млн акцый «Белшыны» наміналам 1,18 рубля на суму амаль 28 млн рублёў. Заяўкі на набыццё акцый будуць прымацца з 16 лістапада да 13 снежня. З кароткай інфармацыі аб эмісіі акцый вынікае, што паперы хочуць прадаць рэзідэнтам Беларусі «для папаўнення абаротных сродкаў» «Белшыны». Пра гэта tut.by распавялі крыніцы, блізкія да абодвух бакоў угоды.

- Акцыі выкупіць Беларусбанк. Пастанова ўзгодненая ў Савеце міністраў. Засталося выканаць фармальнасці, - сказала журналістам інфармаваная крыніца. - Прадстаўнікі дзяржбанка ўвойдуць у назіральную раду «Белшыны» і такім чынам будзе сфармаванае новае карпаратыўнае кіраванне.

- Сапраўды, Дзяржбанк можа выкупіць дадэмісію і такім чынам папоўніць абаротны капітал прадпрыемства. Потым банк прадасць гэты пакет акцый. Для яго гэта няпрофільныя актывы, - растлумачыў іншы суразмоўца. - Урад спрабуе ўкараніць новае карпаратыўнае кіраванне на дзяржаўных заводах. І купля акцый - адзін з такіх механізмаў.

Ужо некалькі гадоў фінансавае становішча «Белшыны» складанае. Кампанія генеруе страты на фоне нізкай рэнтабельнасці і высокай закрэдытаванасці. Мадэрнізацыя шыннага камбіната каштавала сур'ёзных сродкаў. Але даходы пакуль не дазваляюць аплаціць выдаткі ў поўным аб'ёме.

Цяпер Беларусбанк цалкам валодае наступнымі кампаніямі: «АСБ Лізінг», «АСБ Брокер» і «АСБ Кансалт», а таксама санаторыямі «Спадарожнік» і «Сонечны». Акрамя таго, галоўны банк краіны мае пакеты акцый у Банкаўскім працэсінгавым цэнтры (49,28%), нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі АРІП (26,37%), «Белінкасгруп» (49%) і плацежнай сістэме Белкарт (40,19%).