24 красавiка 2024, Серада, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўніку войска Аўстрыі выставілі абвінавачанне ў шпіянажы на карысць РФ

3
Палкоўніку войска Аўстрыі выставілі абвінавачанне ў шпіянажы на карысць РФ

Ён перадаваў сакрэтныя звесткі на працягу 25 гадоў.

Пракуратура аўстрыйскага Зальцбурга выставіла абвінавачванне адстаўному палкоўніку войска Марціну М. у шпіянажы на карысць Расеі, піша РБК са спасылкай на Kronen Zeitung.

Яму ставіцца ў віну ўчыненне злачынства ў разгалошванні дзяржаўных сакрэтаў. Паводле інфармацыі пракуратуры, 71-гадовы адстаўны вайсковец падаваў куратару з ГРУ «вычарпальныя звесткі аб сістэме ўзбраення і задачах наземных і паветраных сіл» з 1992 года.

Пра крымінальную справу ў дачыненні да аўстрыйскага экс-палкоўніка стала вядома ў лістападзе 2018 года. Марцін М. займаў пасаду ў штабе аўстрыйскага войска і перадаваў сакрэтныя звесткі на працягу 25 гадоў.

Са сваім куратарам-афіцэрам «Юрыем» з Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Расеі ён сустракаўся кожныя два тыдні і атрымліваў ад яго заданні. Звесткі Марцін перадаваў з дапамогай шыфраваных лістоў або праз спадарожнікавую сувязь. За сваю працу ён атрымаў агулам €300 тысяч.

Праз шпіёнскі скандал міністарка замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль скасавала свой візіт у Расею, запланаваны на снежань 2018 года.

Сам адстаўны палкоўнік адмаўляў усе абвінавачванні супраць яго, называў сябе патрыётам і сапраўдным аўстрыйцам. На сваю карысць ён прыводзіў той факт, што ведаў пра падазрэнні на працягу двух месяцаў, але ўсё роўна не стаў хавацца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках