12 лiстапада 2019, aўторак, 0:17
Час
Рубрыкі

Жыхар Баранавічаў прадаваў неіснуючыя квіткі на канцэрты спевакоў

3
Жыхар Баранавічаў прадаваў неіснуючыя квіткі на канцэрты спевакоў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Устаноўлена больш за 20 выпадкаў махлярства.

Дрэнны бізнэс-план прыдумаў жыхар Баранавічаў: ён прапаноўваў купіць неіснуючыя квіткі на канцэрты знакамітых выканаўцаў і цяпер стаў фігурантам крымінальнай справы аб махлярстве, піша «Виртуальный Бобруйск».

Берасцейскія следчыя шукаюць пацярпелых ад яго ашуканскіх дзеянняў. Паводле версіі праваахоўнікаў, 21-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна ў перыяд з чэрвеня 2019 г. да кастрычніка 2019 года размяшчаецца ў групах у сацыяльных сетках інфармацыю аб продажы квіткоў на канцэрты вядомых выканаўцаў, такіх як Макс Корж, «Ленинград», «Руки вверх» и «Океан», паведамілі ў тэлеграм-канале СК.

На гэты момант устаноўлена 20 эпізодаў супрацьпраўных дзеянняў, людзям нанесеная шкода на агульную суму звыш 2 тысяч рублёў. На вуду махляра трапіліся жыхары Берасцейскай, Гомельскай, Магілёўскай, Менскай абласцей і Менска.

- Цяпер мужчыну выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 209 «Махлярства» Крымінальнага кодэкса. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Раней абвінавачаны прыцягваўся да, крымінальнай адказнасці - дадалі ў СК.