29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судна «Газпрома» для газіфікацыі Калінінграда сплыло ў ЗША

4
Судна «Газпрома» для газіфікацыі Калінінграда сплыло ў ЗША
ПЛЫВУЧАЕ РЭГАЗІФІКАЦЫЙНАЕ СУДНА «ГАЗПРОМА» «МАРШАЛ ВАСІЛЕЎСКІ»
ФОТА: FLOT.GAZPROM.RU

Мяркуецца, што там судна будзе загружана партыяй звадкаванага прыроднага газу.

Плывучае рэгазіфікацыйнае судна «Газпрома» «Маршал Васілеўскі», здадзенае ў арэнду аўстрыйскай OMV, адправілася за звадкаваным прыродным газам (ЗПГ) у ЗША, піша Bloomberg. Паводле інфармацыі агенцтва, яно павінна загрузіцца 26 лістапада ў порце Sabine Pass у Луізіяне.

На днях старшыня праўлення OMV Райнэр Зеле заявіў, што кампанія ў лістападзе верне «Газпрому» арандаванае судна. Няясна, ці з'яўляецца рэйс «Маршала Васілеўскага» ў ЗША часткай кантракту ці не, піша РБК са спасылкай на Bloomberg.

Судна выкарыстоўвалася як сховішча і тры месяцы стаяла побач з портам Ратэрдама. Яно разгрузілася ў адным з яго тэрміналаў 5 лістапада, пасля чаго накіравалася ў бок Атлантычнага акіяна і цяпер знаходзіцца ў Біскайскім заліве, вынікае са звестак сэрвісу MarineTraffic.

«Маршал Васілеўскі», пабудаваны ў Паўднёвай Карэі на верфі Hyundai Heavy Industries, меркавалася выкарыстоўваць для забеспячэння Калінінграда ЗПГ і яго газавай бяспецы (у выпадку спынення паставак па трубаправодах з суседніх краін). У лютым 2019 года ў Калінінградзе ў прысутнасці Уладзіміра Пуціна быў запушчаны марскі тэрмінал прыёму звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) магутнасцю 2,7 млрд куб. м газу ў год, што амаль у поўным аб'ёме пакрывае патрэбы рэгіёну. Стварэнне альтэрнатыўнай сістэмы газазабеспячэння рэгіёну абышлося «Газпрому» прыкладна ў 85 млрд руб., пісаў «Коммерсантъ».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках