14 лiстапада 2019, Чацвер, 10:29
Добрая навіна
Рубрыкі

Заклік Яўгена Афнагеля

8
Заклік Яўгена Афнагеля

15 лістапада - мітынг на Кастрычніцкай плошчы Мінска ў 18.00.

Папулярны беларускі блогер Сцяпан Святлоў (NEXTA), аўтар фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», які набраў больш за 1,5 мільёнаў праглядаў на youtube.com і блізу 600 тысяч у іншых сацыяльных сетках, правёў сустрэчу падпісчыкаў у Менску на плошчы Свабоды. На сустрэчу прыйшло блізу 2 тысяч чалавек.

Прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» паведаміла пасля сустрэчы на плошчы Свабоды: «Нас шмат. І гэта толькі пачатак. Сустрэнемся на нашых пікетах і 15 лістапада на Кастрычніцкай а 18.00».

Нагадаем, што каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель на сустрэчы NEXTA заклікаў сабрацца 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы.

«Сябры, мяне завуць Яўген Афнагель, я хацеў бы ад сябе падзякаваць Сцяпану за класны фільм. Некалькі тысяч чалавек, якія сабраліся на гэтай плошчы. Дзякуй вам. Фільм паглядзелі два мільёны беларусаў. Ніколі ў гісторыі Беларусі столькі людзей не глядзелі дакументальны фільм за такую колькасць часу. Гэта рэкорд. Ад асобы кампаніі «Еўрапейская Беларусь», якую я прэзентую, прапаную сабрацца праз тыдзень, 15 чысла, на Кастрычніцкай плошчы Менска, а 18:00. Зробім так, каб на Кастрычніцкай плошчы было не пару тысяч чалавек, а нашмат больш. Я ведаю, што ўсе разам мы можам гэта зрабіць. Уладам, якія баяцца нас, нас не спыніць. Яны думалі, што калонкі не будзе - яна ёсць. Яны думалі, што мы не пакажам выступ Сцяпана - вы ўсе яго бачылі. І мы збяромся на Кастрычніцкай плошчы. Дзякуй, Менск. Жыве Беларусь!» - заявіў Яўген Афнагель.

Мітынг будзе цалкам легальным, бо да 17 лістапада ў Беларусі працягваецца выбарчая кампанія, і ўсё будзе праходзіць у рамках агітацыйнай кампаніі кандыдатаў у дэпутаты.