28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку стала дрэнна

119
Лукашэнку стала дрэнна

У Сеціве абмяркоўваюць стан дыктатара.

5 лістапада ў сеціве з'явілася інфармацыя, што Аляксандр Лукашэнка сур'ёзна хворы і паляцеў у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты для таемнага лячэння.

Пра гэта паведаміў канал NEXTA ў Telegram са спасылкай на інсайд ад члена беларускай дэлегацыі ў ААЭ.

Адзначалася, што ў бальніцы беларускі кіраўнік знаходзіцца ўжо шмат дзён і да яго нікога, акрамя лекараў, не дапускаюць.

«Адразу з аэрапорта прэзідэнт паехаў у прэстыжную клініку Burjeel Hospital у Абу-Дабі. У яе VIP-крыле ён ляжыць ужо чацвёрты дзень. Да Лукашэнкі дапускаюць толькі мясцовых лекараў, а яго дыягназ строга засакрэчаны», - паведаміла крыніца.

Прыбыццё Лукашэнкі ў клініку Абу-Дабі пацвердзілі таксама і іншыя крыніцы, якія зафіксавалі яго картэж у мясцовай бальніцы.

Таксама адзначалася, што кіраўнік Беларусі адмовіўся ад лячэння з боку беларускіх лекараў, бо асцерагаецца замаху на сваё жыццё.

У сеціве чуткі пра Лукашэнку выклікалі ажыятаж.

У каментарах пасля сустрэчы падпісчыкаў NEXTA на плошчы Свабоды ў Менску чытачы Charter97.org адзначаюць, што гэтае мерапрыемства магло стаць ударам для Лукашэнкі:

«Якія сёння заклапочаныя твары ў нелюдзей - Майдан па начах сніцца».

«Лукашэнку стала дрэнна ад такога, як арганізавалі ўсё Сцёпа і беларуская моладзь. Думаю, яму стала дрэнна і ад самога фільма «Крымінальныя матэрыялы» і ён паляцеў лячыцца ў Эміраты, а тут яшчэ столькі людзей выйшла на плошчу! Канец яму блізкі».

Нагадаем, што папулярны беларускі блогер Сцяпан Святлоў (NEXTA), аўтар фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», які набраў больш за 1,5 мільёнаў праглядаў на youtube.com і блізу 600 тысяч у іншых сацыяльных сетках, правёў сустрэчу падпісчыкаў у Менску на плошчы Свабоды. На сустрэчу прыйшло блізу 2 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках