29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: Агент падмануў мяне на больш чым мільён еўраў

7
Аляксандр Глеб: Агент падмануў мяне на больш чым мільён еўраў

Футбаліст распавёў падрабязнасці.

Вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб распавёў, як агент Мікалай Шпілеўскі, маючы ад яго даверанасць, у мінулым вывеў з яго рахунку буйную суму грошай, паведамляе «Салідарнасць».

Інфармацыя была агучаная ў свежым выпуску блога КраСава на YouTube, які вядзе расейскі футбаліст Яўген Савін.

Аляксандр Глеб распавёў, што аб вывадзе грошай даведаўся ад свайго прадстаўніка ў Нямеччыне Уле Фербера:

- Уле мне кажа: «Алекс, ты цяпер укладаеш кудысьці грошы?». Я кажу: «Не, нікуды не ўкладаю». А ён мне паказвае раздрукоўку і кажа: «Вось, сышлі з твайго рахунку». Я адразу набраў Шпілеўскаму спытаць, што за... І ён мне пачаў расказваць, што ён іх уклаў. Што яму прапанавалі ўмовы.

Футбаліст дадаў, што пасля гэтага агент «кімсьці палохаў» яго, але абяцаў, што грошы верне.

У гэтым жа выпуску блога «КраСава» брат футбаліста Вячаслаў Глеб адзначыў: «Гэта жахліва. Рэальна чалавек быў для нас як сям'я. І такое здарылася. Коля казаў: «Я ўсё зраблю, я аддам, аддам пазыку». У выніку за ўвесь час брат ні капейкі не атрымаў ад Колі. Брат цяпер не кантактуе з Мікалаем».

У выпуску блога паказана, як Яўген Савін датэлефанаваўся да Шпілеўскага і спытаў, ці праўда ён вывеў з рахунку Глеба два з паловай мільёны еўраў, каб укласці іх ва ўласны бізнэс.

- Ды мы проста на бабкі трапілі ўдваіх з ім. Быў адзін аферыст, які развёў нас. Так атрымалася, што прас...лі адзін мільён грошай. Былі Саніны грошы пад маю адказнасць. Па мне, дык я даўно з ім разлічыўся ў плане сваіх трансфераў, - растлумачыў футбольны агент.

У блогу «КраСава» самы вядомы беларускі футбаліст таксама распавёў, чаму яму не ўдалося зайграць у «Барселоне» пасля пераходу з лонданскага «Арсенала»: «Якраз падчас пераходу ў «Барселону» здарылася так, што два чалавекі, якім я давяраў больш за ўсё, жонка і агент, яны абодва падманулі мяне. Здрадзілі».

Аляксандр Глеб, які выступае цяпер за «Іслач», паведаміў, што па заканчэнні сезону збіраецца завяршыць футбольную кар'еру. У наступным годзе ён плануе правесці развітальны матч.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках