24 красавiка 2024, Серада, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць самыя танныя 4-пакаёвыя кватэры Менска

10
Як выглядаюць самыя танныя 4-пакаёвыя кватэры Менска

Часам іх прадаюць парадаксальна нізкім коштам.

Шматпакаёвыя кватэры ўважаюцца самымі незапатрабаванымі. Праз вялікі метраж яны не хутка прадаюцца як на рынку новабудоўляў, так і другасным. Аднак не варта выключаць іх з альтэрнатыўнага пошуку, асабліва бюджэтныя варыянты. Партал tut.by вывучыў рыэлтарскія базы і абраў самыя танныя чатырохпакаёвыя кватэры сталiцы. Цэны і фота - у матэрыяле.

Байкальская, 54

Кватэра плошчай 58,5 квадратных метраў размешчаная ў брежнеўцы 1967 года пабудовы. У 2010 годзе ў доме быў зроблены капрамонт. Жыллё патрабуе рамонту і прадаецца за 54 тысячы даляраў у эквіваленце, па 923 за квадратны метр.

п-т Ракасоўскага, 133

Кватэра плошчай 58,5 квадратных метраў размешчаная ў панэльнай пяціпавярхоўцы 1970 года пабудовы. Жыллё патрабуе рамонту, прадаецца за 58 тысяч даляраў у эквіваленце, па 991 даляр за квадратны метр.

вул. Галадзеда, 58

Кватэра плошчай 58,5 квадратных метраў размешчаная ў панэльным доме на трэцім паверсе. Прадаецца жыллё за 58 тысяч даляраў у эквіваленце, па 991 даляр за квадратны метр.

п-т Пушкіна, 77

Кватэра плошчай 58,5 квадратных метраў размешчаная ў панэльным доме 1968 года пабудовы. Год таму тут быў капрамонт. Планіроўка - з адным прахадным пакоем, як і ва ўсіх брэжнеўках. Кошт - 60,9 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1041 за «квадрат».

вул. Надзеждзінскіх, 17

Кватэра плошчай 58,5 квадратных метраў размешчаная на трэцім паверсе брэжнеўкі. Адзін з пакояў - прахадны. Кватэра прадаецца за 60,7 тысячы долараў у эквіваленце, па 1 037 за квадратны метр.

вул. Убарэвіча, 130

Кватэра плошчай 58 квадратных метраў размешчаная ў брэжнеўцы 1967 года пабудовы. У 2006 годзе ў доме быў капрамонт. Па планіроўцы кватэра з адным прахадным пакоем. Жыллё прадаецца за 63 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1086 за квадратны метр.

вул. Данілы Сердзіча, 66

Кватэра плошчай 59 квадратных метраў знаходзіцца ў брэжнеўцы 1969 года пабудовы. У 2001 годзе ў доме быў капрамонт. Кватэра прадаецца за 63 тысячы даляраў у эквіваленце, па 1067 за квадратны метр.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках