19 красавiка 2024, Пятніца, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэспект

Рэспект
Фото: «Радыё Свабода»

Чаму сустрэча на плошчы Свабоды стала важнай падзеяй.

«Тое, што Сцяпан Святлоў на гэты тэст пайшоў, у мяне выклікае павагу. З яго пакеплівалі і мудрыя аналітыкі, і калегі-блогеры - ну а што далей, а ў што ты здольны канвертаваць свае шалёныя лічбы праглядаў, а як наконт прадэманстраваць? Адны скажуць - павёўся, іншыя - прыняў выклік. А вось і прадэманстраваў», - піша ў артыкуле на «Радыё Свабода» Юры Дракахруст, каментуючы ўчарашнюю сустрэчу гледачоў фільма NEXTA на плошчы Свабоды ў Менску.

«Палітыка-NEXTA пакуль віншаваць з вялікай перамогай не даводзіцца, але як чалавеку Сцяпану рэспект», - піша журналіст.

Папулярны беларускі блогер Сцяпан Святлоў (NEXTA), аўтар фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», які набраў больш за 1,5 мільёнаў праглядаў на youtube.com і блізу 600 тысяч у іншых сацсетках, правёў сустрэчу падпісчыкаў у Менску на плошчы Свабоды. На сустрэчу прыйшло блізу 2 тысяч чалавек.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель на сустрэчы NEXTA заклікаў сабрацца 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы. Мітынг будзе цалкам легальным, бо да 17 лістапада ў Беларусі працягваецца выбарчая кампанія, і ўсё будзе праходзіць у рамках агітацыйнай кампаніі кандыдатаў у дэпутаты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках