23 красавiка 2024, aўторак, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Нур-Султана выйшлі на мітынг за рэформу палітычнай сістэмы

Жыхары Нур-Султана выйшлі на мітынг за рэформу палітычнай сістэмы
ФОТА: RFL/RL

Акцыю арганізаваў рух Respublika.

У сталіцы Казахстана Нур-Султане некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі на санкцыянаваны мітынг за рэформу палітычнай сістэмы краіны - за пераход ад прэзідэнцкай рэспублікі да парламенцкай. Акцыю арганізаваў рух Respublika, піша currenttime.tv.

Удзельнікі прынеслі плакаты з лозунгамі "Палітычная мадэрнізацыя", "Парламенцкая рэспубліка", "Не ігнараванню правоў". У руках адной з лідарак руху Respublika Бэлы Арынбетавай быў плакат, якія заклікае вызваліць з турмы Макса Бакаева - атыраўскага актывіста, які прызнаны праваабаронцамі палітычным зняволеным (яго прысудзілі ў 2016 годзе да пяці гадоў турмы пасля арганізацыі мітынгу супраць урадавай зямельнай рэформы).

"Каб не было палітычных зняволеных, павінны быць незалежныя галіны ўлады. Цяпер у нас тры галіны ўлады служаць аднаму чалавеку. Нам патрэбныя рэформы выбарчай сістэмы, праваахоўнай сістэмы", - сказала Арынбетава на мітынгу.

Удзельнікі акцыі таксама патрабавалі выконваць правы чалавека, правесці рэформу паліцыі, забяспечыць вяршэнства права і пераход да рэальнага мясцовага самакіраванні. Яны выказаліся за вызваленне людзей, якіх праваабаронцы залічваюць да палітычных зняволеных.

Казахская служба радыё Свабода вяла жывую трансляцыю з акцыі:

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках