25 красавiка 2024, Чацвер, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны Балтыі назвалі падзенне Берлінскага муру «крахам імперыі зла»

1
Краіны Балтыі назвалі падзенне Берлінскага муру «крахам імперыі зла»

Кіраўніка МЗС Эстоніі, Латвіі і Літвы заявілі аб неабходнасці спыняць «спробы падзяліць еўрапейскія нацыі».

Падзенне Берлінскага муру 30 гадоў таму стала «пачаткам канца камуністычнай тыраніі ў Еўропе», мяркуюць кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Рэйнсалу, Латвіі Эдгарc Рынкевічс і Літвы, піша «Нямецкая хваля».

Гэта падзея «самым наўпростаым і рашучым чынам азнаменавала крах імперыі зла» і дазволіла «прыгнечаным народам вярнуцца ў сям'ю свабоднай і дэмакратычнай Еўропы», гаворыцца ў супольнай заяве, апублікаванай у суботу, 9 лістапада.

Адкрыццё мяжы, якая падзяляе Усходні і Заходні Берлін, вярнула надзею на свабоду не толькі немцам, але таксама «ўсім тым, чые правы за «жалезнай заслонай» цягам дзясяцігоддзяў парушаліся», гаворыцца далей у заяве. Міністры краін Балтыі адзначылі, што «бясконца ўдзячныя» тым, хто аддаў сваё жыццё, каб наблізіць падзенне муру - «аднаго з самых цёмных сімвалаў падзеленай Еўропы».

«Адзінства Еўропы не павінна прымацца як належнае»

Мноства людзей ва ўсім свеце, якія змагаюцца цяпер за дэмакратыю, будуць заўсёды нагадваць нам пра каштоўнасці і прынцыпы, якія мы абараняем, адзначаюць Рэйнсалу, Рынкевічс і Лінкявічус. Яны маюць намер ажыццяўляць супольныя намаганні для «спынення ўсялякіх спробаў падзяліць еўрапейскія нацыі і пабудаваць новыя муры». «Адзінства і сіла Еўропы не павінны прымацца як належнае, бо яны патрабуюць руплівай працы і мудрых пастаноў», - гаворыцца ў канцы заявы.

Раней, 6 лістапада, кіраўнік МЗС Нямеччыны Хайка Маас (Heiko Maas) пасля сустрэчы са сваім эстонскім калегам Рэйнсалу паказаў на важную ролю краін Балтыі ў мірнай рэвалюцыі 30 гадоў таму. Падчас святкавання 30-годдзя падзення Берлінскага муру мы «выразна ўсведамляем, што смелыя грамадзяне Эстоніі, Латвіі і Літвы зрабілі вызначальны ўнёсак у гэтую змену эпох», адзначыў Маас.

9 лістапада 1989 года - дзень падзення Берлінскага муру

У 1989 году камуністычны рэжым Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі знаходзіўся ў вельмі глыбокім крызісе. Самыя масавыя дэманстрацыі з патрабаваннямі свабоды і дэмакратыі прайшлі ў Лейпцыгу 9 кастрычніка і 4 лістапада - на плошчы Александэрплац ва Усходнім Берліне. У сярэдзіне кастрычніка генеральны сакратар ЦК Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі (САПГ) Эрых Хонэкер (Erich Honecker), які кіраваў ГДР, падаў у адстаўку.

9 лістапада грамадзянам ГДР дазволілі падаваць заявы на здзяйсненне прыватных паездак за мяжу без важкіх прычын, пасля чаго тысячы людзей тут жа накіраваліся да кантрольна-прапускных пунктаў на мяжы з Заходнім Берлінам. Улады апынуліся ў замяшанні і неўзабаве далі ўказанне адкрыць шлагбаумы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках