23 красавiка 2024, aўторак, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прымітыўны цырк на дарагім Мерсэдэсе»

2
«Прымітыўны цырк на дарагім Мерсэдэсе»

Крымчукі высмеялі падкантрольнага РФ верхавода.

Падкантрольны Расеі верхавод Крыма Сяргей Аксёнаў асабіста ацаніў дарожнае пакрыццё трасы «Таўрыда» і назваў яго «годным». Але ў крымчукоў у сацсетках па-ранейшаму ёсць нараканні да новай транспартнай артэрыі, піша сайт «Крым.Реалии».

Каб праверыць якасць працы дарожнікаў, Аксёнаў праехаў па Белагорскай транспартнай развязцы на чорным «Мерсэдэсе» са шклянкай вады на пярэдняй панэлі. На відэа, апублікаваным на ягонай старонцы, расейскі кіраўнік Крыма знаходзіцца за стырном непрышпілены і едзе з хуткасцю 60 кіламетраў на гадзіну. «Ну годна, калегі», - сказаў ён, паказаўшы на тое, што вада са шклянкі не пралілася.

У каментарах пад пастамі Аксёнава сустракаецца нямала скептычных і саркастычных рэплік:

«Аксёнаў памераў «Таўрыду» шкляначкай!».

«Пневматычная падвеска «Мерсэдэса» творыць цуды».

«І вось дзеля гэтых пантоў перакрылі рух?»

«А чаму падчас кіравання аўтамабілем не прышпілілі? На фота выдатна відаць. Адмінпарушэнне. Штраф 1500 рублёў».

«Аблічча «Таўрыды» настолькі чужое Крыму, што я заўсёды вымушаная адварочвацца ад акна, да таго непрыемная гэтая тэхнагенная траса. Пыталася многіх турыстаў, яны таксама плююцца. Сусветныя глабалісты шчымяць у Крым свае трасы, развязкі, эстакады, жадаючы пазбавіць гэтую тэрыторыю яе гістарычнай ідэнтычнасці!»

«Таўрыда» патрэбная, хай ствараюць, але колькі яна забрала жыццяў? Можна доўга казаць пра тое, што кіроўцы парушаюць, гэта так, але шанцаў выжыць таму, хто не вінаваты, «Таўрыда» не пакідае - няма абочыны куды можна сысці ад лабавога...»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках