23 красавiка 2024, aўторак, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэахіт: Амерыканцы паспрабавалі прыгатаваць боршч і катлеты па-кіеўску

10
Відэахіт: Амерыканцы паспрабавалі прыгатаваць боршч і катлеты па-кіеўску

Што ў выніку атрымалася?

Хакейная каманда «Канэктыкут хаскіс» з ЗША надумала парадаваць свайго нападніка Уладзіслава Фірстава і абаронцу Яна Кузняцова славянскай кухняй, піша meduza.io.

Для спартоўцаў прыгатавалі (дакладней, паспрабавалі прыгатаваць) вінегрэт, боршч, катлеты па-кіеўску, грачаную кашу і сырнікі. «Катлеты па-кіеўску сталі хітом, – цешыцца аўтар нататкі ў блогу каманды. – Фірстаў, Кузняцоў і трэнеры пагадзіліся, што гэта была найлепшая частка абеду».

Мяркуючы з відэа, так яно і было – вынік прынамсі знешне нагадваў катлеты па-кіеўску.

Боршч, напрыклад, апынуўся нейкай высушанай мешанінай.

З грэчкай кухары каманды, здаецца, таксама не справіліся. Але хакеісты не скардзіліся.

«Боршч быў даволі нядрэнны. Праўда, у ім павінна быць трохі больш вадкасці», – тактоўна заўважыў пасля абеду Кузняцоў і нават не засмяяўся.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках