29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Воршы адбыўся першы фэст Караткевіча

2
У Воршы адбыўся першы фэст Караткевіча

У 2020 годзе будзе адзначацца 90-годдзе з Дня нараджэння знакамітага пісьменніка.

Фэст распачаўся ў Смалянах за некалькі кіламетраў ад Воршы, передает «Радыё Рацыя».

Краязнаўца Віктар Мяжэвіч правёў для гасцей і ўдзельнікаў фэсту экскурсію мястэчкам, у якім неаднаразова бываў Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. Наведалі ўдзельнікі і магілу Тамаша Зана.

Доктар філасофіі Ірына Дубянецкая знайшла супольнае ў Зана з Караткевічам:

– Караткевічавая сувязь. Караткевіч не ўтвараў ніякіх арганізацыяў, а вакол яго таксама віравала жыццё. Караткевіч таксама быў гэтым пунктам атракцыі, ён таксама выпраменьваў, выпраменьваў настолькі моцна, што, сапраўды, ён узяў краіну адну, а пакінуў другую – іншую зусім. Вось дзесьці падобнае, што Зан.

Затым была аршанская частка фестывалю з наведваннем музея Уладзіміра Караткевіча, дома пісьменніка на цяперашняй вуліцы яго імя, помніка і літаратурнымі чытаннямі ў кавярні «Замкавая».

У 2020 годзе будзе адзначацца 90-годдзе з Дня нараджэння пісьменніка. Арганізатары сёлетняга фэсту, сярод якіх Беларускі ПЭН-цэнтр, Таварыства беларускай мовы, Саюз беларускіх пісьменнікаў, вандроўная кнігарня і рэгіянальны партал orsha.eu, плануюць правесці на юбілей больш маштабны фестываль.

Фотa: Радыё Рацыя
Фотa: Радыё Рацыя
Фотa: Радыё Рацыя
Фотa: Радыё Рацыя
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках