16 красавiка 2024, aўторак, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі раскрыў дэталі перамоваў пра газ у Парыжы

18
Зяленскі раскрыў дэталі перамоваў пра газ у Парыжы

Кіраўнік РФ працытаваў на іх дзіцячы вершык.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што пасля перамоваў у Парыжы верагоднасць падпісання кантракта на транзіт газу з Расеяй на некалькі гадоў стала большай, паведамляе korrespondent.net.

– Не гаворыцца пра кантракт на адзін год, усе знялі гэта з абмеркавання. Гаворка ідзе пра перыяд некалькі гадоў, я так думаю, будзе больш. Я настойваў на максімальна амбіцыйных умовах, выгадных Украіне і Еўропе – на 10 гадах. Вельмі складана, калі адзін бок настойвае на адным годзе, а мы настойваем на дзесяці. Мы знойдзем нешта пасярэдзіне, – заявіў прэзідэнт.

Паводле ягоных словаў, атрымалася зняць пытанне пра кампенсацыю 3 млрд даляраў у спрэчцы «Нафтагаза» і «Газпрама».

– Мы абмяркоўвалі пытанне арбітражу. З нагоды вяртання сродкаў. Мне здаецца, мы ў прынцыпе знялі пытанне з нагоды 3 мільярдаў даляраў, якія мы перамаглі. Наша пазіцыя простая. Мы гатовыя ўзяць газам, гэта кампраміс, на які мы гатовыя ісці, нам трэба – «вай нот», – сказаў Зяленскі.

Уладзімір Пуцін заявіў пра магчымую 25-адсоткавую зніжку на газ для прамысловых украінскіх спажыўцоў, калі краіны дамовяцца «пра супольную сумленную працу», пеаведамляе РБК.

– Памятаеце вядомы дзіцячы вершык: «А ў нас у кватэры газ. А ў вас?» І ў вас будзе, можа быць, таннейшы на 25%, чым сёння атрымлівае канчатковы прамысловы спажывец, – сказаў Пуцін.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках