18 красавiка 2024, Чацвер, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бюджэт ЗША заклалі санкцыі супраць двух расейскіх газаправодаў

3
У бюджэт ЗША заклалі санкцыі супраць двух расейскіх газаправодаў

Гаворка ідзе пра «Паўночны струмень-2» і «Турэцкі струмень».

Кангрэс ЗША заклаў у абаронны бюджэт на 2020 год увядзенне санкцый супраць расейскіх газаправодаў «Паўночны струмень-2» і «Турэцкі струмень». Гэта вынікае з дакумента, апублікаванага на сайце камітэта ўзброеных справаў сената.

Дакумент прадугледжвае ўвядзенне санкцый супраць звязаных з Расеяй трубаправодаў «у мэтах гарантавання энэргетычнай бяспекі Еўропы». Для «стрымлівання Расеі» прапануецца павялічыць выдаткі на «еўрапейскую абаронную ініцыятыву» на 734 млн даляраў. Акрамя таго, дакумент утрымлівае пункт пра забарону на пастаўкі ў Турцыю самалётаў F-35 праз пакупкі Анкарой расейскіх зенітна-ракетных комплексаў C-400.

«Стратэгія нацыянальнай абароны прызнае, што мы знаходзімся ў сур'ёзнай канкурэнцыі з Расеяй і Кітаем. Нашы спаборнікі хочуць парушыць міжнародны парадак і здабыць уплыў. Таму праект бюджэту нацыянальнай абароны на 2020 фінансавы год уключае захады, закліканыя падтрымаць канкурэнтаздольнасць Амерыкі», – гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, абаронны бюджэт ЗША забараняе ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй. Мяркуецца, што дакумент прымуць да канца года. Пакуль ён узгоднены камітэтамі ўзброеных справаў Палаты прадстаўнікоў і Сената.

Кіраўнік камітэта Сената ЗША ў міжнародных стасунках Джым Рыш тлумачыў, што абмежавальныя санкцыі супраць «Паўночнага струменю-2» нацэленыя на кампаніі, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве трубаправода. Ён адзначаў, што палажэнне пра адпаведныя абмежаванні дададуць у праект пра абаронны бюджэт, бо на падрыхтоўку асобнага дакумента не хапае часу. Паводле звестак нямецкага выдання Bild, пад дзеянне санкцый можа патрапіць швэйцарская Allseas, а таксама нямецкія кампаніі, якія супрацоўнічаюць з «Газпрамам».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках