28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі патрабуюць прыбраць «Табакерку», што перагарадзіла ходнікі

16
Менчукі патрабуюць прыбраць «Табакерку», што перагарадзіла ходнікі
ФОТА З САЙТА PETITIONS.BY

Шапік з'явіўся на вуліцы Кузьмы Чорнага.

З'явілася петыцыя, у якой менчукі патрабуюць прыбраць тытунёвы кіёск, што перагарадзіў ходнікі. Зварот з'явіўся на сайце petitions.by.

Каля будынка № 21 па вуліцы Кузьмы Чорнага ўсталявалі «Табакерку».

«Апроч пытанняў эстэтычнага і юрыдычнага характару, гэты канкрэтны аб'ект выклікае ў нас пытанні бяспекі», – пішуць у петыцыі.

Менчукі звяртаюць увагу на тое, што шапік абмяжоўвае агляд для людзей на электрасамакатах, роварах, монаколах. Чарга побач з «табакеркай» можа стварыць дадатковыя перашкоды для руху. Шапік усталяваны паблізу аўтамабільнай паркоўкі, а гэта можа ствараць «сляпую зону» для кіроўцаў, якія выходзяць на ходнікі.

Аўтары петыцыі паказваюць і на тое, што паблізу ёсць тры аб'екты гандлю, дзе можна набыць у тым ліку і тытунёвую прадукцыю. Яны ставяць пад пытанне мэтазгоднасць усталявання «Табакеркі» ў гэтым месцы.

«Просім адміністрацыю Першамайскага раёна прыбраць гэты гандлёвы аб'ект», – пішуць менчукі.

Дарэчы, гэта не першая «Табакерка», на якую скардзяцца мясцовыя, піша tut.by. У папярэдні раз падобная петыцыя спрацавала якраз у Першамайскім раёне Менска. Тады шапік закрываў агляд на ходнікі на вуліцы Кнорына – пасля скаргі жыхароў яго дэмантавалі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках