25 красавiка 2024, Чацвер, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт «Міратворац» спыняе працу

1
Сайт «Міратворац» спыняе працу

Астатнія праекты ўкраінскага цэнтра будуць працаваць далей.

Сайт Міратворац спыняе працу. Пра гэта гаворыцца на сайце цэнтра "Міратворац", паведамляе liga.net.

"Сёння 10.12.2019 года а 18-й... мы цалкам спыняем серверы Міратворца, а менавіта: сайт myrotvorets.center і ўсе ягоныя люстэркі", – гаворыцца ў паведамленні. Цэнтр апавяшчае, што доступ да звестак у раздзеле Чысцец будзе часова забяспечаны для асобных катэгорый карыстальнікаў на пэўным закрытым рэсурсе.

Астатнія праекты Цэнтра будуць працаваць і далей у адкрытым і даступным рэжыме.

Да стварэння сайта "Міратворац" мае дачыненне на той момант дарадца міністра ўнутраных справаў, а цяпер намеснік міністра ўнутраных справаў Антон Герашчанка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках