24 студзеня 2020, Пятніца, 11:18
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

«Імперыі, саюзы – горшыя за камуналкі і інтэрнаты»

«Імперыі, саюзы – горшыя за камуналкі і інтэрнаты»
Фота: «Радыё Свабода»

Чаму беларусы і далей будуць адстойваць незалежнасць.

Кіраўнік гарадзенскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Пруднікаў у каментары «Радыё Рацыя» заклікаў жыхароў Гародні падтрымліваць незалежнасць Беларусі.

«Незалежнасць – гэта ў першую чаргу ўласны дом, уласная краіна, хай і невялікая, але ўсё ж яна наша, уласная. Беларусы не мелі незалежнасці, як народ, цягам некалькіх стагоддзяў. То былі часткай Расейскай імперыі, то часткай Савецкага Саюза... Цяпер мы маем найвялікшую каштоўнасць – сваю ўласную дзяржаву, свой дом. Імперыі, саюзы – горшыя за камуналкі і інтэрнаты», – заявіў палітык.

На думку палітыка прадстаўнікі ягонай арганізацыі возьмуць удзел у розных акцыях, якія будуць адбывацца ў падтрымку незалежнасці Беларусі.

Нагадаем, што 7 і 8 снежня ў Менску прайшлі масавыя акцыі за незалежнасць Беларусі. Мітынгі і шэсці кожны дзень доўжыліся 5 гадзінаў і сабралі тысячы чалавек.