19 красавiка 2024, Пятніца, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Якуціі затрымалі прыхільніка шамана Габышава, які адправіўся выганяць Пуціна

5
У Якуціі затрымалі прыхільніка шамана Габышава, які адправіўся выганяць Пуціна
КАДРЫ З ФІЛЬМА БЕАТЫ БУБЯНЕЦ

Расейскія ўлады зноў нервуюцца з прычыны паходу на Маскву.

У Якуціі супрацоўнікі ФСБ затрымалі Яўгена Растокіна, чальца атрада шамана Аляксандра Габышава, які аднавіў паход у Маскву для правядзення «абраду выгнання Пуціна». Пра гэта «Новой газете» расказаў каардынатар «Правозащиты открытки» Аляксей Пранішнікаў.

Паводле ягоных словаў, супрацоўнікі ФСБ прыехалі да яго дадому і сказалі, што ён затрыманы без якога-небудзь статусу. Растокіна павезлі ў аддзел УФСБ для гутаркі. Пранішнікаў дадаў, што прыхільнік шамана не мае намеру адказваць на пытанні і скарыстаецца 51-м артыкулам Канстытуцыі.

Габышаў аднавіў паход з Якуціі ў Маскву 8 снежня. Падчас першай спробы, у верасні, яго затрымалі супрацоўнікі ФСБ, шамана абвінавацілі ў закліках да ўжывання гвалту ў дачыненні да прэзідэнта Уладзіміра Пуціна (арт. 280 КК). Прыхільнікі Габышава апавядалі, што сілавікі пагражаюць ім экстрэмісцкімі справамі. Пасля аднаўлення паходу ў «Правозащите открытки» казалі, што юрысты чакаюць «правакацыйныя дзеянні з боку праваахоўных органаў».

Як паведамляе «МБХ медыя», напярэдадні сястры Габышава Кацярыне супрацоўнікі ФСБ спрабавалі ўручыць позву на імя шамана пра яўку ў следчую частку кіравання ўстановы. Браць позву яна адмовілася. Пранішнікаў выказаў здагадку, што следства актывізавалася ў сувязі з аднаўленнем паходу і магчымая спроба затрымання Габышава.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках