29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Давайце лепш будзем, як Швэцыя

1
Давайце лепш будзем, як Швэцыя
ПЁТР КУЗНЯЦОЎ

10 снежня свет адзначае Міжнародны дзень правоў чалавека ААН.

Заснавальнік гомельскага партала «Моцныя навіны» Пётр Кузняцоў віншуе ўсіх са святам: «Няхай і досыць віртуальным для нас. Будзем спадзявацца, пакуль».

– Для таго каб дадумацца да найпрасцейшай (як сёння здаецца, раней, з усяго відаць, людзям гэта было зусім не відавочна) думкі пра тое, што ўсе нараджаюцца роўнымі ў сваіх правах, чалавецтву спатрэбілася прайсці праз дзве сусветныя вайны і ахвяраваць дзясяткамі мільёнаў жыццяў, што называецца, на роўным месцы, – піша Пётр Кузняцоў. – На жаль, гледзячы на тое, як да гэтай ідэі ставяцца краіны па-за межамі «залатога мільярда», прыходзіць страшная думка пра тое, што большасці і дзвюх сусветных мала.

З усяго відаць, «залаты мільярд» – ён таму і «залаты», што людзі там умеюць здабываць урокі і з мінулага, і з памылак.

Якая-небудзь Швэцыя, прайшоўшы праз разбуральную вайну на сваёй тэрыторыі ў якім-небудзь 18 стагоддзі, назаўжды прымае нейтралітэт і больш такога не дапускае.

Якая-небудзь Расея, праходзячы праз такія войны кожныя сто гадоў, усё роўна вельмі хоча «паўтарыць» і з упартасцю, вартай лепшага ўжывання, шукае для гэтага шляхі і магчымасці.

Давайце лепш будзем як Швэцыя. З мірам і правамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках