24 красавiка 2024, Серада, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціну застаецца толькі балет?

4
Пуціну застаецца толькі балет?

Крымчане – пра санкцыі САДА супраць Расеі.

Выканкам Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (САДА) на чатыры гады пазбавіў Расею права ўдзельнічаць у буйных міжнародных спартовых турнірах, уключаючы Алімпіяды і чэмпіянаты свету. У крымчанаў у сацсетках гэтая навіна выклікала шквал эмоцый – ад адчаю і абурэння да радасці і сарказму.

Прычынай спартовых санкцый супраць Расеі сталі маштабныя допінгавыя парушэнні ў расейскім спорце, уключаючы спробы ўнесці змены ў базу звестак Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі.

Для праўкраінскіх каментатараў пастанова САДА стала прыемнай навіной, піша «Крым. Рэаліі».

Сярод пацярпелых ад пастановы САДА – і крымскія спартоўцы, якія ў свой час перакінуліся з зборнай Украіны ў зборную Расеі.

Прарасейскія каментатары ўпалі ў бяссільную роспач.

Многія каментатары сустрэлі навіну пра спартовыя санкцыі супраць Расеі жартамі і яхідства.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках