19 красавiка 2024, Пятніца, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авакаў: У Суркова на перамовах здалі нервы, ён раскідваў паперы і перайшоў на крык

19
Авакаў: У Суркова на перамовах здалі нервы, ён раскідваў паперы і перайшоў на крык
УЛАДЗІСЛАЎ СУРКОЎ
ФОТА: KP.RU

Прадстаўнік Крамля паводзіў сябе эмацыйна і некампетэнтна пры абмеркаванні пытання аб кантролі над мяжой.

Кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў заявіў, што падчас нармандскага саміту ў Парыжы ў памочніка прэзідэнта РФ Уладзіслава Суркова здалі нервы, піша nv.ua.

Са слоў Авакава, прадстаўнік Крамля паводзіў сябе эмацыйна і некампетэнтна пры абмеркаванні вываду сіл і пытання вяртання кантролю над мяжой.

«У спадара Суркова здалі нервы, ён там паперы кінуў на стол і крычаў: «Мы так не дамаўляліся». Яны прапанавалі разводзіць і далей войскі. Куды разводзіць? У Марьінцы? Дзе кожны метр паліты крывёю. І адвод азначае здачу нашых пазіцый на кіламетры. Або ў Шырокіна, дзе мы сталі так, каб Марыупаль засцерагчы? Гэта глупства», - цытуе Авакава прэс-служба МУС.

Міністр дадаў, што падчас перамоў у Парыжы, міжнародныя партнёры сярод іншых Ангела Мэркель, з разуменнем паставіліся да сітуацыі ва Украіне і гатовая надалей падтрымліваць афіцыйны Кіеў.

9 снежня ў Парыжы адбылася сустрэча лідараў нармандскай чацвёркі: Уладзімір Зяленскі (Украіна), Уладзімір Пуцін (Расея), Ангела Мэркель (Нямеччына) і Эмануэль Макрон (Францыя).

Па выніках сустрэчы стораны зацвердзілі камюніке і выйшлі на супольную прэс-канферэнцыю. Самыя відавочныя дамоўленасці - абмен палоннымі і спыненне агню на Данбасе да канца года.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках