25 красавiка 2024, Чацвер, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Церашкова: Калі ўлады бачаць, што нас шмат - яны адступаюць

Алена Церашкова: Калі ўлады бачаць, што нас шмат - яны адступаюць
Фота: «Наша Ніва»

Актывістка распавяла, чаму сумленне паклікала яе на Плошчу.

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алена Церашкова распавяла Charter97.org, чаму надумала ўзяць удзел у акцыях, якія прайшлі ў Менску 7 і 8 снежня:

- Цяпер існуе такое меркаванне, што пагрозы незалежнасці быццам няма, што ідзе звычайны працэс, які скончыцца тым самым, што і кожны раз - нічым. Я думаю, што гэта памылкай. Мы бачым, што Расея паводзіць сябе з навакольным светам больш агрэсіўна, чым раней. Ідзе эскалацыя агрэсіі, эскалацыя дурных палітычных амбіцый. Падыходзіць тэрмін, калі, у адпаведнасці з уласнымі законамі, Уладзімір Пуцін не можа быць пераабраны на чарговы тэрмін. Таму я вельмі сур'ёзна стаўлюся да пагрозы з боку Расеі.

Досвед назірання за палітычнымі кампаніямі ў Беларусі паказвае, што акцыі адразу не бываюць масавымі. Людзі выходзяць, калі бачаць, што хтосьці ўжо стаіць на Плошчы. Таму для мяне было важна асабіста прысутнічаць на гэтых акцыях. Гэта мой асабісты выбар, таму, што калі кожны скажа «гэта не я», то ніхто і не прыйдзе.

Яшчэ адна прычына, з якой для мяне важна было прысутнічаць на гэтай акцыі - салідарнасць. Мы не можам пакінуць лідараў пратэстаў без падтрымкі, калі мы не хочам, каб іх проста перасаджалі па турмах. Чым нас больш - тым больш бяспечныя масавыя акцыі. Таму маё сумленне паклікала мяне на плошчу, паклікала быць побач з маімі сябрамі. Калі ўлады бачаць, што нас шмат - яны адступаюць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках