24 красавiка 2024, Серада, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка анансаваў яшчэ адну сустрэчу з Пуціным

34
Лукашэнка анансаваў яшчэ адну сустрэчу з Пуціным

Таксама магчымая сустрэча з Мядзведзевым у Менску.

Анонс адбыўся падчас сустрэчы з кіраўніком адміністрацыі Ігарам Сяргеенкам і кіраўніцай так званага савета рэспублікі Наталляй Качанавай, якая дагэтуль працавала на пасадзе кіраўніка ягонай адміністрацыі, піша БелТА.

"Мы зараз размаўлялі з прэм'ер-міністрам Расеі. І дамовіліся, што, акрамя ўсяго іншага, дзесьці ў пераднавагоднія дні (не ведаю, як у нас атрымаецца тут, унутры краіны, у сувязі з маім графікам, і ў іх жа свой графік , таксама ўрачыстасці гэтыя) мы дзесьці сустрэнемся.

І не толькі з прэзідэнтам Расеі, але зможам зверыць гадзіннікі і з прэм'ер-міністрам. Ёсць пытанні, якія тычацца нашых урадаў. І я хацеў бы на пэўныя тэмы, каб гэтая размова з Дзмітрыем Анатольевічам адбылася.

Ён з задавальненнем пагадзіўся, што мы дзесьці сустрэнемся, знойдзем момант. Кажа, нават і ў Менск можа прыехаць. Думаю, мы знойдзем месца, дзе сустрэцца. Магчыма, яшчэ прыйдзецца пасля 20-га (снежня. - заўв.) сустрэцца і з прэзідэнтам Расеі, каб ужо канчаткова расставіць кропкі над "i" ў найважнейшых пытаннях функцыянавання дзвюх дзяржаў і, галоўнае, нашых эканомік", - паведаміў Лукашэнка.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках