Трамп пра афіцыйны праект абвінавачвання Кангрэсу: Гэта смешна
3- 10.12.2019, 19:02
- 7,700
Прэзідэнт ЗША адрэагаваў на публікацыю Кангрэсам афіцыйнага праекта абвінавачванняў.
У Twitter Дональд Трамп зноў заявіў, што дэмакраты зладзілі «паляванне на ведзьмаў», а абвінавачванні ў ціску на прэзідэнта Украіны назваў смешнымі.
«Надлер (кіраўнік юрыдычнага камітэта Палаты прадстаўнікоў - заўв.) толькі што сказаў, што я «прымусіў Украіну ўмешвацца ў выбары 2020 года». Смешна, і ён ведае, што гэта хлусня. І прэзідэнт, і міністр замежных спраў Украіны шмат разоў казалі, што не было ніякага ціску. Надлер і дэмакраты ведаюць пра гэта, але адмаўляюцца прызнаць!», - напісаў Трамп.
Nadler just said that I “pressured Ukraine to interfere in our 2020 Election.” Ridiculous, and he knows that is not true. Both the President & Foreign Minister of Ukraine said, many times, that there “WAS NO PRESSURE.” Nadler and the Dems know this, but refuse to acknowledge!
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 10 декабря 2019 г.
10 снежня, кангрэсмены-дэмакраты прадставілі праект абвінаваўчага заключэння ў справе аб імпічменце прэзідэнта Трампа.
Са слоў кіраўніка юрыдычнага камітэта Палаты прадстаўнікоў Джэральда Надлера, Трампу ставіцца злоўжыванне ўладай і стварэнне перашкод Кангрэсу ў расследаванні справы аб імпічменце.