19 красавiка 2024, Пятніца, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Стоўбцах на прыпынку воўк напаў на мужчыну

12
У Стоўбцах на прыпынку воўк напаў на мужчыну
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Адбівацца ад дзікай жывёліны давялося сякерай.

На жаль, НЗ з хворымі на шаленства жывёламі не з'яўляюцца рэдкасцю для Беларусі. Часцей за ўсё пакутуюць вяскоўцы, з ляснога масіва шалёныя ваўкі, лісы і нават вожыкі выходзяць да людзей, нападаюць, забіваюць і заражаюць хатнюю жыўнасць. Напрыклад, не так даўно ў Хойніцкім раёне сяльчанка ледзь паспела схавацца ў доме ад шалёнай лісы, якая скусала дваровых сабак.

Яшчэ адна сустрэча з хворай жывёлай адбылася на днях у Стоўбцах. Страшны напад ваўка здарыўся ў мінулую нядзелю, 8 снежня, паінфармавала "Р". Гараджанін Уладзіслаў Ламака з жонкай і 17-гадовым сынам прыехалі на аўто - праводзілі дзіця ў сталіцу на вучобу. Мужчына адышоў у яр за прыпынкам, і ў гэты момант на яго напаў дзікі звер, піша kp.by.

- Спачатку адчуў шчыпок, падумаў, хтосьці жартуе, павярнуўся - перада мной стаіць воўк. Праз секунду ён накінуўся, двойчы я яго змог адкінуць, а на трэці раз ён скокнуў высока, прама ў горла - добра, што я паспеў падставіць руку. Воўк у яе і ўчапіўся, - распавёў пацярпелы гараджанін.

Мужчына клікаў на дапамогу, але жонка і сын, якія сядзелі ў аўто яго не чулі.

- У барацьбе я выцягнуў яго на дарогу, тады мяне і ўбачылі. Сын стаў тармазіць машыны: адна спынілася, але мужчыны пабаяліся з яе выйсці - свяцілі фарамі.

А вось кіроўца з іншай легкавушкі выбег дапамагаць, схапіў маленькую сякерку і адбіў гараджаніна ў звера.

Медыкі, якія прыбылі, дыягнаставалі ў пацярпелага моцныя ўкусы правага перадплечча, левай ягадзіцы, мужчына шпіталізаваны. Труп жывёлы адпраўлены на экспертызу. Пакуль вынікі аналізаў на шаленства невядомыя, гараджаніну праводзіцца экстраная вакцынацыя ў хірургічным аддзяленні бальніцы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках