29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каго ў сваім асяроддзі баіцца Лукашэнка?

36
Каго ў сваім асяроддзі баіцца Лукашэнка?

Гэта відаць з таго, як перыядычна здаюць нервы ў дыктатара.

Ураду прэм'ер-міністра Сяргея Румаса засталося нядоўга існаваць. Прынамсі, такія высновы можна зрабіць са словаў Лукашэнкі, які заявіў, што змены адбудуцца ў самы блізкі час, паведамляе «Белсат».

Што не так з урадам Румаса? І хто прыйдзе на новыя высокія пасады? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктарка школы маладых мэнэджараў публічнага адміністравання Наталля Рабава.

«Мы часта бачым раздражнёнага Лукашэнку, які лае чыноўнікаў за тое, што яны не выконваюць даручэнні, займаюцца бюракратыяй. Карацей, паводзяць сябе не так, як яму б хацелася, – адзначыла госця праграмы. – Але гэтае раздражненне асабліва не мяняецца дзесьці з года 2011, а можа і раней».

Паводле словаў Наталлі Рабавай, усё гэта прыводзіла да спробаў правесці «рэформу» ўрада, але істотных зменаў мы так і не дачакаліся. Магчыма, сёння, калі пра жаданне пайсці ў адстаўку заявіла нават нязменная з 1996 года старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, можна спадзявацца на больш прадуктыўны вынік?

Падрабязнасці – у аўдыязапісе праграмы.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках