16 красавiка 2024, aўторак, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вашынгтон перасцярог Маскву ад умяшальніцтва ў выбары прэзідэнта ЗША

7
Вашынгтон перасцярог Маскву ад умяшальніцтва ў выбары прэзідэнта ЗША
ФОТА: DPA

Пампеа на сустрэчы з Лаўровым паабяцаў захады ў адказ.

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа і міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў правялі перамовы ў Вашынгтоне ў аўторак, 10 снежня. Удзельнікі сустрэчы закранулі выбары прэзідэнта Злучаных Штатаў у лістападзе 2020 года. Кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША нагадаў расейскаму калегу пра недапушчальнасць умяшання ва ўнутраныя справы краіны, паведамляе dw.com.

"Калі Расея паспрабуе падарваць нашы дэмакратычныя працэсы, мы ўжывем захады ў адказ", – падкрэсліў Пампеа. У сваю чаргу Лаўроў назваў заявы пра магчымае ўмяшанне ва ўнутраныя справы ЗША беспадстаўнымі.

Масква прапанавала Вашынгтону апублікаваць закрытае дыпламатычнае ліставанне з кастрычніка 2016 да лістапада 2017 года, каб "зняць падазрэнні" з Расеі ва ўмяшанні ў выбары кіраўніка дзяржавы ў 2016 годзе, заявіў кіраўнік МЗС РФ. Аднак адміністрацыя цяперашняга прэзідэнта ЗША адказала адмовай, паскардзіўся Лаўроў.

Вашынгтон выступае за глабальную стратэгічную стабільнасць

Паводле словаў Пампеа, удзельнікі сустрэчы абмеркавалі барацьбу з тэрарызмам, сітуацыю ва Украіне, Сірыі, Венесуэле і Афганістане, а таксама кантроль над узбраеннямі. Так, Масква паўторна прапанавала падоўжыць дзеянне пагаднення пра абмежаванне стратэгічных наступальных узбраенняў – СНУ-3. У сваю чаргу Вашынгтон заклікаў імкнуцца да глабальнай стратэгічнай стабільнасці.

Захаванне пагаднення ў двухбаковым фармаце нясе сапраўдныя рызыкі, заявіў дзяржсакратар ЗША. Паводле словаў Пампеа, ягоны расейскі калега прапанаваў уключыць у будучы новы фармат Вялікую Брытанію і Францыю.

Акрамя таго, дзяржсакратар ЗША не выключыў хуткай "важнай заявы" пра эканамічныя сувязі дзвюх краінаў. У сваю чаргу расейскі міністр асабліва вылучыў існы патэнцыял у стасунках Вашынгтона і Масквы.

Яшчэ адной тэмай сустрэчы стала ядзерная праграма КНДР. Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа спадзяецца, што Пхеньян і не стане праводзіць далейшыя выпрабаванні ракетаў, заявіў Пампеа. Ягоны расейскі калега паведаміў пра гатоўнасць Расеі дапамагаць ЗША і Паўночнай Карэі ў пераадоленні тупіка ў перамовах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках