24 красавiка 2024, Серада, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павал Севярынец: Энэргетыка на акцыях у Менску нагадала вясну 1996-га

2
Павал Севярынец: Энэргетыка на акцыях у Менску нагадала вясну 1996-га

За два дні пратэстаў адбыліся падзеі, якія вельмі моцна натхняюць.

У Менску 7 і 8 снежня прайшлі пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй, у падтрымку незалежнасці Беларусі. Адзін з іх асноўных арганізатараў, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец апавёў «Радыё Рацыя» пра вынікі гэтых акцый.

– Як Вы пасля гэтага марафону пачуваецеся?

– Пачуваюся добра. Ёсць такое адчуванне зробленай працы. І ёсць рэчы, якія натхняюць.

– А голас усё ж крыху падсеў.

– Голас падсеў, таму што даводзілася не толькі праз апаратуру, але і жывым горлам накіроўваць шэсце на вуліцы. Але гэта прафесійнае, з часоў «Маладога фронту». Беларускаму палітыку трэба ўмець размаўляць з людзьмі на вуліцы.

Ёсць рэчы, якія мяне вельмі моцна натхнілі за гэтыя два дні. У першую чаргу гэта тое, што на вуліцу выйшла вельмі шмат моладзі. Для мяне адсоткаў 80 удзельнікаў акцый былі незнаёмыя. Бо гэта – людзі пакалення незалежнасці, тыя, хто ўжо вырас у незалежнай краіне. І вось нарэшце гэтае пакаленне Незалежнасці выйшла на вуліцы. Ад іх зыходзіла энэргетыка, якая вельмі моцна нагадала мне вясну 96, вясну 97, такі дух барацьбы за свабоду.

Бо дынамікай, гукам, рухам гэтыя акцыі адрозніваліся ад таго, што мы бачылі ў апошнія гады.

– Вы станоўча ацэньваеце тое, што адбылося ў Менску?

– Станоўча, вядома. Людзей магло быць і больш. Але гэта была несанкцыянаваная акцыя.

– Усё ж абышлося без затрыманьняў.

– Так. Але што тычыцца паводзінаў міліцыі, пытанні ў мяне ёсць. Навошта было адціскаць людзей з прыступак Палаца рэспублікі, навошта было зрываць выступ Уладзіміра Арлова – чалавека, які на сваіх плячах, можна сказаць, выносіў Незалежнасць у гэтую краіну. Ды вы, дзякуючы яму, і ў Лівіі не ваюеце, ты там, маёр, з гэтымі маладымі «ціхарамі» балакаеш па-расейску, што гэтая акцыя не санкцыянаваная, але гэтыя людзі, магчыма, захавалі жыццё табе і тваім дзецям. Я проста хачу ім сказаць: не пілуйце сук, на якім седзіце. Вы можаце яго падсячы і пасля гэтага паехаць у Сірыю або на Данбас і вярнуцца ў цынкавых трунах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках