25 красавiка 2024, Чацвер, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць шамана, які выганяе Пуціна, завялі крымінальную справу

14
Супраць шамана, які выганяе Пуціна, завялі крымінальную справу
АЛЯКСАНДР ГАБЫШАЎ
ФОТА: ЧИТА.РУ

Аляксандр Габышаў нібыта «пашкодзіў вопратку» аднаму з прысутных.

Супраць якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які ішоў у Маскву «выганяць Пуціна», распачалі крымінальную справу аб гвалце ў дачыненні да прадстаўніка ўлады. Пра гэта паведамляе «МБХ медыя» са спасылкай на каардынатара «Праваабароны паштоўкі» Аляксея Пранішнікава.

Паводле ягоных словаў, справу распачалі таму, што пры затрыманні Габышаў пашкодзіў вопратку аднаму з прысутных. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Напярэдадні Габышаў быў ізноў затрыманы паліцыяй у Якуціі – праз некалькі дзён пасля таго, як ён пачаў свой другі паход на Маскву. Раней паліцыянты таксама затрымалі аднаго з найбліжэйшых паплечнікаў шамана, Яўгена Растокіна. Яго павезлі ва ўправу ФСБ у рэспубліцы. На якой падставе зробленыя затрыманні – невядома.

У сакавіку 2019 года шаман Аляксандр Габышаў абвесціў пра паход з Якуцка ў Маскву. Тады ён заяўляў, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін з'яўляецца «спараджэннем цёмных сілаў» і выгнаць яго пад сілу толькі такому шаману, як ён. Габышаў прайшоў блізу 3 тысячаў кіламетраў і прывабіў на шляху шмат паплечнікаў, але ў ноч на 19 верасня на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці яго затрымалі супрацоўнікі ФСБ і адправілі назад у Якуцк. Шамана змясцілі ў псіханеўралагічны дыспансер і прызналі няўпамятным.

Пазней на Габышава завялі крымінальную справу пра публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці. У верасні Габышава выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Другі паход на Маскву шаман пачаў 8 снежня. Раніцай 10 снежня сайт Сибирь.Реалии паведаміў, што паліцыянты шукаюць Габышава ў Якуцку з мэтай уручыць яму позву «для правядзення следчых дзеянняў». Таксама паліцыя прыходзіла дадому да сястры шамана.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках