28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International: Дапамажыце нам выратаваць Эміля

40
Amnesty International: Дапамажыце нам выратаваць Эміля
ЭМІЛЬ АСТРАЎКО

17-гадовага падлетка асудзілі на 8 гадоў калоніі.

На сайце Amnesty International створаная петыцыя з патрабаваннем вызваліць Эміля Астраўко.

Беларускаму падлетку Эмілю Астраўко было ўсяго 17, калі яго арыштавалі супрацоўнікі міліцыі і абвінавацілі ў «распаўсюдзе наркотыкаў». Яго пазбавілі права на справядлівы суд і асудзілі на восем гадоў турэмнага зняволення.

Мама Эміля кожныя некалькі месяцаў збірае сыну пасылкі з ежай. Ёй даводзіцца поштай адпраўляць ягоныя ўлюбёныя кнігі, раздрукаваныя на старонках А4, таму што папяровыя выданні перадаваць забаронена.

«У красавіку 2018 года Эміль Астраўко чакаў сваю сяброўку на аўтобусным прыпынку на ўскраіне Менска. Яны збіраліся правесці дзень разам. Нечакана з'явіліся супрацоўнікі міліцыі затрымалі і збілі Эміля і абвінавацілі яго ў распаўсюдзе наркотыкаў. Яму было ўсяго 17 гадоў.

Раней у 2018 годзе Эміль уладкаваўся на працу кур'ерам у адной інтэрнэт-кампаніі. Працадавец запэўніў яго, што пасылкі, якія ён будзе дастаўляць, утрымліваюць дазволеныя законам курыльныя сумесі.

Пасля некалькіх месяцаў, праведзеных у папярэднім зняволенні, Эміль быў асуджаны на 10 гадоў калоніі за распаўсюд наркотыкаў; пазней ягоныя дзеянні былі перакваліфікаваныя, у сувязі з чым тэрмін яго зняволення быў зніжаны да васьмі гадоў. Следчыя не паспрабавалі вызначыць ні ўладальніка кампаніі, ні іншых асобаў, звязаных з гэтай справай. Да крымінальнай адказнасці быў змушыны толькі Эміль.

Да свайго арышту Эміль быў энэргічным, клапатлівым маладым чалавекам, які любіў вучыцца і чытаць, і з задавальненнем даглядаў за сваёй малодшай сястрой. У турме яму не дазволілі скончыць школу, і ягоныя планы паступіць ва ўніверсітэт праваліліся.

Эміль – адзін з прыкладна 15 000 чалавек, якія адбываюць доўгія тэрміны турэмнага зняволення за нязначныя правапарушэнні, звязаныя з наркотыкамі, у Беларусі. З імі абыходзяцца значна горш, чым з астатнімі зняволенымі, і прымушаюць іх выконваць цяжкую фізічную працу цягам доўгіх гадзін. Эмілю не дазвалялі захоўваць у сябе жыццёва важныя для яго лекі ад астмы; ён абмарозіў рукі, калі быў вымушаны без рукавіцаў разграбаць снег. Яго сітуацыя крыху палепшылася пасля таго, як яго перавялі ў калонію для дарослых, аднак яго маладосць і патэнцыял па-ранейшаму марнуюцца ў турме», – напісана на сайце Amnesty International.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках