19 красавiка 2024, Пятніца, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар прафзвязу РЭП у Бярозе: Радуе тое, што беларусы хочуць «людзьмі звацца»

Лідар прафзвязу РЭП у Бярозе: Радуе тое, што беларусы хочуць «людзьмі звацца»

Гэта дае надзею на будучыню.

Бярозаўскія праваабаронцы традыцыйна адзначылі на галоўнай вуліцы горада Міжнародны дзень абароны правоў чалавека, паведамляе «Радыё Рацыя».

Разам з вуснымі віншаваннямі гараджане атрымалі спецвыпуск газеты «Народная воля». 300 асобнікаў газеты разышліся літаральна за гадзіну.

Гэта значыць, што людзей цікавяць правы чалавека, кажа актывістка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), кіраўніца мясцовай суполкі прафзвязу РЭП, экс-кандыдатка ў «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў» Таццяна Тарасевіч.

«Вельмі прыемна, што людзі з задавальненнем бралі газэту. Ім падабалася сённяшняя тэма. Людзям ужо надакучыла, што іх гнабяць і гнабяць. Яны хочуць, як сказаў наш паэт, людзьмі звацца. Нават людзі маладыя і сярэдняга ўзросту не ведаюць пра свае правы, таму з задавальненнем бралі газету, каб "ліквідаваць прабелы"», – апавяла Таццяна Тарасевіч.

«Проста мала інфармацыі і ў СМІ. Людзям не даносяць, не апавядаюць»

«Нават у думках не прыходзіла пра свае правы даведацца. Чула, што яны гарантаваныя ў рамках Канстытуцыі», – кажуць жыхары Бярозы.

Паводле словаў Таццяны Тарасевіч, адмовіліся ад газеты толькі тры чалавекі. Гэта радуе і дае надзею на лепшае.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках