25 красавiка 2024, Чацвер, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ён відавочна баіцца страціць сваю ўладу»

«Ён відавочна баіцца страціць сваю ўладу»
ФОТА: RFE / RL

Узбекістанскі апазіцыянер апавёў, што адбываецца ў краіне.

Мухамад Саліх у пачатку перабудовы стаяў ля вытокаў руху "Бірлік" ("Адзінства"). Потым ён стварыў партыю "Эрк" ("Свабода"), першае афіцыйна зарэгістраванае палітычнае аб'яднанне ва Узбекістане. Удзельнічаў у першых прэзідэнцкіх выбарах – быў адзіным спаборнікам тагачаснага першага сакратара Узбекскай ССР Іслама Карымава.

Паводле падлікаў незалежных назіральнікаў, Саліх большасцю галасоў перамог на тых выбарах. Але Іслам Карымаў уладу не аддаў: расстраляў апазіцыйны мітынг, зачыніў незалежныя СМІ і пачаў пераслед апазіцыі.

Роўна праз год на Мухамада Саліха завялі крымінальную справу. У красавіку 1993 г. яму ўдалося ўцячы з Узбекістана. З таго моманту да сёння лідар апазіцыі жыве за мяжой.

Узбекістанскі апазіцыянер апавёў Настоящему времени, чаму расчараваўся ў новым прэзідэнту краіны.

– Да чаго Вы ідзяце так доўга, цягам ужо трох дзясяткаў гадоў? Якая ў вас канчатковая мэта?

– Мая мэта – змагацца супраць антыдэмакратычнасці рэжымаў. Хай гэта будзе рэжым Карымава або Мірзіёева. Я буду змагацца да таго часу, пакуль гэты рэжым існуе ва Узбекістане.

– Апошнім часам Вы часцей сталі крытыкаваць дзейнага прэзідэнта. Чым адрозніваецца Шаўкат Мірзіёеў ад свайго папярэдніка?

– Я не крытыкаваў [Мірзіёева] тры гады. Але не толькі маўчаннем, але і сваімі выступамі на замежных радыёстанцыях я выказваў надзею, што ён усё ж такі не паўторыць той досвед, які мы перажылі падчас карымаўскага кіравання. Тры гады былі змарнаваныя на папулізм. Цяпер Мірзіёеў стаў проста папулістам карымаўскага кшталту. І ніякай змены ў палітычнай сферы ў яго няма.

– Ці згодныя Вы з распаўсюджаным ва Узбекістане меркаваннем, што ў Мірзіёева няма той паўнаты ўлады, якая была ў Карымава, і гэта перашкаджае рэалізацыі ягоных рэформаў?

– Можа быць, ёсць у гэтым довадзе нейкая частка праўды. Але гэта не апраўдвае яго дзейнасць як прэзідэнта. Таму што Мірзіёеў павінен быць поўнаўладным прэзідэнтам. Ніякая мафія, ніякай Інаятаў (Рустам Інаятаў з 1995 года ўзначальваў Службу нацыянальнай бяспекі, адпраўлены ў адстаўку ў канцы студзеня 2018 года Шаўкатам Мірзіёевым, цяпер займае пасаду дзяржаўнага дарадцы прэзідэнта – НВ) або былыя КДБшнікі не павінны ўплываць на правядзенне паўнаўладнай палітыкі.

– Вы кажаце пра сілавікоў, спецслужбістаў. Акрамя гэтых кланаў, што яшчэ перашкаджае Мірзіёеву лібералізаваць палітычнае жыццё ва Узбекістане?

– Ён відавочна баіцца страціць сваю ўладу, ён не ідзе ні на якую рызыку, каб паставіць на месца гэтыя кланы, гэтыя мафіёзныя групы, гэтых карупцыянераў. Ён адкрыта баіцца, гэта я адчуваю з ягоных словаў. Хоць ён крычыць на кіраўнікоў сярэдняга звяна, але не кранае асноўныя фігуры, якія маюць сапраўды ўплыў на яго. Ён не павінен баяцца. Гэта не павінна быць прычынай таго, што ён не рэфармуе палітычную ўладу ва Узбекістане.

– У адным з сваіх інтэрв'ю (гэта было ў пачатку гэтага года) Вы сказалі, што апазіцыя рыхтуецца да парламенцкіх выбараў. Аднак нядаўна вы сказалі, што ні адзін прадстаўнік апазіцыі не змог зарэгістравацца ў ЦВК. Гэта можна назваць правалам?

– Так, мы спадзяваліся, што ўсё ж такі Мірзіёеў, каб палепшыць свой імідж, прыме калі не апазіцыйную партыю, то хоць бы такіх вальнадумных прадстаўнікоў іншадумства ва Узбекістане. Але ён не знайшоў у сабе адвагі, такой адвагі. Ён нават не змяніў гэтыя партыі, якія створаныя былі Карымавым, то-бок старыя партыі, якія яшчэ ствараў Карымаў. Ён з гэтымі партыямі ўваходзіць у выбары. Гэта, вядома, проста ганьба для нашага ўрада, для Узбекістана.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках