28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Менску паненка праехала па нагах пешаходу на пераходзе

50
Відэафакт: У Менску паненка праехала па нагах пешаходу на пераходзе

Інцыдэнт адбыўся на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Матусевіча.

Учора а 17:20 чытач onliner.by з мянушкай Linxx стаў відавочцам інцыдэнту на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Матусевіча ў Менску. Паводле ягоных слоў, паненка, якая рухалася на аўтамабілі Nissan, праехала па нагах пешаходу.

- Спадарыня не прапусціла пешахода, наехала яму на нагу. На відэа бачна, што пешаход перабягаў на перарывісты зялёны, - распавёў аўтар відэа.

На запіс трапіла, як двое пешаходаў перабягалі праезную частку на рэгуляваным пераходзе на перарывісты зялёны сігнал святлафора. Як мяркуецца, аднаго з пешаходаў зачапіў аўтамабіль, які збочваў.

- Быццам бы на ступак наехала, але сцвярджаць не магу, - дадаў відавочца.

Пешаходу дапамаглі перамясціцца за межы праезнай часткі. Кіроўца выйшла з свайго аўто і таксама падышла да яго.

Паводле Правіл дарожнага руху (п. 100) пры павароце налева ці направа кіроўца абавязаны саступіць дарогу пешаходам, якія пераходзяць (перасякаюць) праезную частку дарогі (на пешаходным пераходзе, а пры яго адсутнасці на лініі ходнікаў або абочын), на якую ён паварочвае.

Пешаход абавязаны пераходзіць (перасякаць) праезную частку дарогі праз падземным, надземны пераход, а пры іх адсутнасці, пераканаўшыся, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны, - па наземным пешаходным пераходзе (пры адсутнасці наземнага пешаходнага пераходу - на скрыжаванні па лініі ходніка або абочын) - п. 17.2 ПДР.

Перарывісты зялёны сігнал пешаходнага святлафора забараняе выхад пешаходаў на праезную частку дарогі з ходніка або астраўка бяспекі, але дазваляе пешаходам, якія знаходзяцца на праезнай частцы, працягнуць рух у тым жа кірунку да астраўка бяспекі (пры яго наяўнасці) або завяршыць пераход праезнай часткі дарогі (пры адсутнасці астраўка бяспекі) - п. 42.1 ПДР.

Дапоўнена

У МУС паведамілі, што сёння аб 11:30 у Менску здарылася яшчэ адно ДТЗ: кіроўца аўтамабіля Kia Optima паварочваў налева з вуліцы Гарадскі Вал на праспект Незалежнасці. У гэты час дарогу на дазволены сігнал святлафора на рэгуляваным пешаходным пераходзе пераходзіла дзяўчына.

- З-за абмежаванага агляду кіроўца не заўважыў пешахода і ўчыніў на яе наезд, - распавялі ў МУС.

З цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці пацярпелая дастаўлена ў лякарню.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках