19 лютага 2020, Серада, 12:39
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Time абвясціў Грэту Тунбэрг чалавекам года

22
Time абвясціў Грэту Тунбэрг чалавекам года

Фота шаснаццацігадовай швэдскай школьніцы ўпрыгожыла вокладку часопіса.

Шаснаццацігадовая швэдская экалагічная актывістка Грэта Тунбэрг прызнаная «Чалавекам года» паводле версіі амерыканскага часопіса Time, піша сайт тэлеканала «Дождь».

Грэта Тунбэрг стала вядомая на ўвесь свет пасля таго, як у 2018 годзе стала ладзіць страйкі каля парламента ў Стакгольме. Да акцыі далучыліся дзеці з розных краін. У верасні Тунбэрг выступіла на адкрыцці саміту ААН у пытаннях змены клімату ў Нью-Ёрку.